Балотны лунь (Circus aeruginosus) - самы вялікі з чатырох відаў лунёў, якія сустракаюцца і гняздуюць у Беларусі.
Гэтa малады самец другога году жыцця - 2CY - (звярніце ўвагу на шэрае цэнтральнае рулявое пяро на фоне светла-карычневых іншых пёраў хваста), якое толькі пачынае адрастаць - у дарослых' самцоў увесь хвост ужо павінен быць светла-шэрага колеру.
Звычайна балотныя луні любяць пастаянна выстаўляць ногі пад час палявання, чаго іншыя віды звычайна не робяць.
09-08-2019, Гродзенскі раён
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 12.08.2019 - 22:20
Самец і злоўленую мышку нясе…
Самец і злоўленую мышку нясе ў лапе, а перадае самцы ў паветры: цікава назіраць!