Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сіняя сініца: новыя едакі бузіны

Пасля чарговага пахаладання, да чорнай бузіны ў б. гродзенскага бровара "падцягнуліся", а насамрэч прыляцелі, і "старыя" аматары, якіх даўно на ёй не бачыў, і новыя.

Сярод "новых" - сіняя сініца (Parus) Cyanistes caeruleus). Ягаду яна глытаць цалкам не хацела ці не магла, таму і з'ядала, прадзіраўліваючы.

Гродна, 07-10-2019

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары