Што можа быць лепш, чым са старымі сябрамі і тым больш з Берасцейшчыны, дапамагаць птушкам?
Два апошнія дні мы (Дзяніс Кіцель, Юрый Янкевіч і аўтар здымкаў) працягвалі развешваць гнездавыя скрыні для сіпух (Tyto alba) у Бераставіцкім раёне на Гарадзеншчыне.
Пра пачатак акцыі на Гарадзеншчыне фотагісторыя ТУТ
Размяшчалі іх па старых фермах і складах, у зернесушылцы на элеватары і ў старым сядзібным доме ўзростам каля ста гадоў і вельмі па-рознаму - частку адразу пры сцяне, частку - у глыбіне будынкаў.
Паглядзім - калі совы заселяць хаця б некторыя з іх, што ім больш да спадобы.
Шчыра дзякуем усім,хто зрабіў ахвяраванне для выратавання сіпух у Беларусі пад час краўдфандынгавай кампаніі АПБ!
23-24.12.2019
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 25.12.2019 - 09:52
Слоў няма, проста малайцы!…
Слоў няма, проста малайцы! Ёсць у большасці нашых арнітолагаў такі энтузіязм, такая любоў і клопат пра птушак. Значыць, і вынік будзе станоўчы.
Harrier - 25.12.2019 - 10:42
In reply to Слоў няма, проста малайцы!… by pva
Дзякуй! Спадзяемся, што так…
Дзякуй! Спадзяемся, што так і атрымаецца і сіпухі раней ці пазней пачнуць выкарыстоўвываць гэтыя скрыні.