Дакументацыйныя здымкі і відэа
Сёлета асноўная міграцыя гусей - прынамсі на захадзе Беларусі - адбываецца раней. Мы спадзяваліся ўбачыць іх на параўнальна вялікіх разлівах у пойме р.Верацейка, потым - на балоце Грайна, але там іх амаль не было.
І вось толькі на прыканцы паездкі атрымалася ўбачыць іх спачатку на поле нізкіх і сухіх шматгаловых траваў, а потым большасць пераляцела на былую кукурузу:
Большасць з прыкладна 3000 гусей былі белалобыя (Anser albifrons), іх было %80, гуменніцы (A. fabalis) складалі каля 20%. Цікава, што ўвесь падляталі і далучаліся да птушак на зямлі чародкі гусей pознай колькасці.
08-03-2020, Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 11.03.2020 - 19:22
Ўражвае! Столькі гусей, я…
Ўражвае! Столькі гусей, я яшчэ не бачыў! У вас там - птушыны рай, а дакладней - гусіны рай!!
Harrier - 11.03.2020 - 21:15
In reply to Ўражвае! Столькі гусей, я… by pva
Так, але не толькі гусей…
Так, але не толькі гусей шмат - праз аойму Свіслачы ляцяць і адпачываюць у ёй дзесяткі тысяч кнігавак і іншых кулікоў ды вераб'іных птушак. А вось гусей я там бачыў адначасова і больш. Хаця і такія колькасцт прыемна ўражваюць, канешне.