Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Буслы прыляцелі!

Напэўна. менавіта сонечная пагода найбольш прычынілася да таго, што белыя буслы (Ciconia ciconia) вярнуліся амаль па ўсёй Беларусі.

Справа тут можа быць у тым, што для вялікіх птушак - такіх як буслы - вельмі важная менавіта сонечнае надвор'е пад час іх доўгіх пералётаў з месцаў зімоўкі ажно ў Паўднёвай Афрыцы. Ляцяць яны не актўным палётам, махаючы крыламі, а лунаюць ад аднаго тэрміка да другога. А тэрмікі - цёплае, узыходзячае паветра, якое ўтвараецца з-за таго, што паверхня зямлі нераўнамерна праграваецца сонцам. Таму і ўзнікаюць тэрмікі толькі над зямлёй - над вадой іх няма. Таму калі сонечна - ляцяць, калі пахмурна ці дажджы-снег - чакаюць пагоды.

Вярнуліся буслы - а ў нас марозы і есці асабліва няма чаго. І хаця некаторыя ўжо стаяць на гнёздах - як гэты бусел у в.Пракопавічы, большасць яўна мёрзне пад гнёздамі. 

Або выбіраюць самае смачнае з недаедзенай намі ежы на - як тыя некалькі птушак, якіх мы адзначылі 23-03-2020 на гарадзкой звалцы пад Гродна.

22-03-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары