Правяраць усё новае, што з'явілася на тваёй тэрыторыі - важная рыса, якая дапамагае не толькі знайсці ежу, але і часам месца для гнязда ці проста бяспечнага адпачынку.
Дзякуй богу, гэта фота-гісторыя не пра сапраўдных коцікаў, а пра кветкі вярбы, якія даволі доўга і дбайна даследавала пара сініх сініц (Cyanistes (Parus) caeruleus) на беразе Нёмана.
Ці знайшлі птушкі ў 'коціках' нешта смачнае - сказаць цяжка, бо з вялікай адлегласці я гэтага сцвярджаць не магу. Але калі не правяраць, то дакладна нічога не знойдзеш)
29-03-2020, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Iouri - 29.03.2020 - 19:31
Ярка-жоўты колер птушак…
Ярка-жоўты колер птушак вельмi адпявядае "коцiкам"! А блакiтныя чубчыкi дадаюць каляровую iскру.
pva - 30.03.2020 - 10:27
Сапраўды: сінічкі самі, як …
Сапраўды: сінічкі самі, як "коцікі". З далёка можна і не разгледзець. Прыгожа знята.