Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Лебедзі-шыпуны: Ляцім!

Палёт любой птушкі здзіўляе, хаця ў розных птушак ён можа быць вельмі розны. Можа таму, што мы так не можам і не зможам ніколі?

Лебедзь-шыпун (Cygnus olor) - адзін з трох гняздуючых у нас відаў з найбольшым размахам крылаў - ад 200 да 240 см. Таму, калі ён ляціць на цябе ці пралятае побач, рука заўсёды цягнецца за фотаапаратам, каб зафіксаваць гэты цуд. А тое, што своеасаблівы свіст ад іх крылаў чуваць здалёк, яўна аблягчае задачу.

Негняздуючыя шыпуны збіраюцца групамі больш за сотню птушак на пасуючых памерам і ежай вадаёмах, але зараз яшчэ актыўна ідзе іх перамяшчэнне паміж месцамі зімоўкі і тымі, дзе яны ў большай ці меншай кампаніі правядуць лета. 

22-03-2020, Гарадзеншчына

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары