Звычайна зайцаў лягчэй за ўсё ўбачыць уначы на ўзбочынах дарог ці калі яны самі выбягуць на цябе, калі стаіш недзе недалёка ад ускрайку леса.
Але ў гэты раз нам пашанцавала. Мы заўважылі нейкі рух у меліярацыйнай канаве і калі сталі на машыне насупраць яе, убачылі там зайца-шарака (Lepus europaeus). Адлегласць была невялікая, хутка заяц выбег на зусім нізкія яравыя і стаў памалу перабягаць ад аднаго пустазелля да другога:
Аднак есці там асабліва нічога не было, і заяц спакойна пабег бліжэй да старарэччаў Свіслачы і балота побач.
Пойма Свіслачы ў Водлы, Бераставіцкі раён, Гарадзеншчына.
18-05-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 24.05.2020 - 18:49
Нечаканая, але прыемная…
Нечаканая, але прыемная сустрэча, асабліва фотапаляўнічаму...
Harrier - 24.05.2020 - 20:21
In reply to Нечаканая, але прыемная… by pva
Так, дзякуй! Асабліва…
Так, дзякуй!
Асабліва прыемна назіраць і здымаць іх 'натуральныя' паводзіны, калі звяры ды птушкі не ўцякаюць-не адлятаюць.