Пасьля першага дня кальцаваньня лебедзяў-шыпуноў у суботу (гл. тут: Дзікія лебедзі (зусім не па Андэрсану) у нядзелю, 24-01 мы вырушылі поўнымі машынамі – г.зн. 10 чалавек. Не гледзячы на большы мароз, ніводная сажалка не замерзла (з тых што былі з адкрытай вадой…), сьвяціла яркае сонца. Адкрытая вада і сонца прывялі да такога тоўстага інею на некаторых расьлінках і дрэвах, што па прыгажосьці яны маглі супернічаць з птушкамі.
Але мы ж не мастакі-пейзажысты і не батанікі. Пазасталыя лебедзі, напэўна, чакалі на нашы кольцы…
Колькасьць качак застадлся папярэдняй – каля 1500 асобін, большасьць складалі крыжанкі. Паболела гагалей – каля 30 птушак ікаля 50 вялікіх савукоў. Лебедзяў стала каля 50, з іх пр. 5 – маладыя.
Але ў гэты раз нам не шанцавала… Ў рэшце-рэшт мы змаглі злапаць 5 дарослых птушак, але аказалася, што 4 з іх ужо маюць нашы (ўчорашнія кольцы)! Акрамя фотасесіі ад карэспандэнта БЕЛТА і добрага надвор’я, мы атрымалі шанец убачыць новы для сябе, і, магчыма, для Беларусі, від птушак – нейкага загадкавага сьвірстуна.
Ён быў выпалоханы намі на апошняй сажалцы. Яна была зусім без ільду, на беразе бліжэй да вады расло толькі 2-3 невялікіх куста, з аднаго боку былі зарасьнікі асьлінніка. Ад вады валіў густы пар. Аднак птушка, напэўна, толькі тут пачувалася ўпэўненай, і пералятала над вадой на розную адлегласьць ад нас і сядала заўсёды на ўскрайку вады! Разгледзець яе добра не было як – перашкаджаў пар. Аднак тое, што сьвірстун быў цёмны, заўважылі ўсе. Ён у палёце сьвісцеў па-сьвірстуначчы, але вызначыць яго па голасу сярод нас знаўцаў не знайшлося. Я папрасіў Леаніда паспрабаваць сфатаграфаваць сьвірстуна з яго выдатный камерай, найдаўжэйшым тэлеаб’ектывам і экстэндэрам. Аднак сьвірстун не даваўся – пералятаў з месца на месца, і Леанід змог зрабіць толькі некалькі даволі здымкаў здалёк.
Зломаную трубу я не браў, таму шанцаў разгледзець птушку, а тым больш сфатаграфаваць яе ў нас не было. І мы заставілі птушку ў спакоі.
Адразу па вяртаньні да дому, я ўжо планаваў як нам лепш вызначыць сьвірстуна, бо тое, што гэта не лугавы, якія часам застаюцца ў нас, бо птушка была надта ўжо цёмная. Пасьля абмеркаваньняў з сябрамі, вырашылі планаваць наступную выправу на сьвірстуна разам з Ох-Фогелем. Я быў упэўнены, што калі хто-небудзь з нас і здольны сфатаграфаваць сьвірстуна, дык гэта будзе менавіта Дзіма. Дарэчы, так і атрымалася…
Ў сераду ён меў выхадны, я знайшоў кіроўцу для нашай машыны, і апрануўшыся як пекінскія капусты, мы вырушылі. Напярэдадні мне патэлефанаваў Мікалай Іванавіч Гулінскі, і я запрасіў і яго на наша “паляваньне” за новым відам.
Быў яшчэ адзін сонечны дзень, аднак мароз па прыездзе быў ажно – 24С! Аднак выбару ў нас не было, і мы апчадлі пошукі. Даволі хутка сьвірстун пераляцеў ад нас на іншы кавалак берагу той самай сажалкі. Спачатку вырашылі ўзяць яго з падыходу. Аднак птушка не давалася! Тады Дзіма з невялікай маёй дапамогай залёг каля самай вады, я прысыпаў яго сьнегам і пайшоў наганяць птушку. Ў гэты час Мікалай Іванавіч, напалову белы, таксама прылёг, але з другога канца таго ж берагу.
Аднак і тут сьвірстун не даваўся! Адзін раз ён сеў дакладна за замаскаваным Дзімай, а яшчэ раз не хапіла якіх-небудзь 1-2 м, каб ён выйшаў з цені і пару на адкрытае месца, якое мог “прастрэліць” Дзімін аб’ектыў…
Пасьля нарады вырашылі дзенйічаць па-іншаму – я пачаў наматваць колы вакол сажалкі, стараючыся выпалохваць птушку ў патрэбным нам кірунку. Адзін раз Мікалай Іванавіч змог зьняць яго, але якасьці там амаль не было. Мы папрасілі н іў якім выпадку не сьціраць здымак і вырашылі працягваць свае марныя спробы. Пасьля абеду я здалёк заўважыў, што Мікалай Іванавіч здымае свой масхалат. “Замёрз” – зразумеў я. мы прапанавалі яму вяртацца ў машыну. А Дзіма прапанаваў залегчы з іншага боку сажалкі і паспрабаваць яшчэ раз.
Цікава, што птушка, якая ўзьлятала нават з 6-10 м ад мяне, з часам стала пералятаць загадзя, і адлегласьць усё павялічвалася. Аднак добра разгледзець сябе не давала – ўвесь час трымалася зацененага боку , на які дзьмуў вецер з аблокамі пара. Адзіны раз, калі сьвірстун сеў на сонцы на ніжнія галінкі куста, я пасьпеў убачыць шматлікія і цёмныя плямкі на баку і даволі цёмны верх.
Меркаваны апошнім “загон” птушкі даў вынік, аднак было далекавата для добрага здымку, пар перашкаджаў нам нават на такой адлегласьці… Дзіма вырашыў залегчы за гэты адзіны куст бліжэй да вады і мы пачалі “самую апошнюю” спробу… Ўмовы перасталі спрыяць нам – сонца схавалася за плотныя хмары, вецер стаў мацнейшы. Птушка пачала пералятаць наперадзе, я закрычаў Дзіме – Летіт к тебе! І стаў праз плотны пар падыходзіць. Вось птушка замест пералётаў пачала ісьці ўздоўж берагу, я зноў закрыча ў –Падходіт! І пачаў набліжацца – 5 крокаў наперад, сьнег хрусьціць як трэба!– лічу да 20 і стаю на месцы. Яшчэ 5 – і зноў да 20. І вось сьвірстун выляцеў пад фотаапарат! Я пачуў серыя затвору і мяне аж захлынула радасьць! Птушка, нічога не падазраючы, падыходзіла да нерухомага Дзімы яшчэ бліжэй! Зноў серыя здымкаў – СУПЕР! Я быў упэўнены, што Дзіма не схібіць у такі момант! Так і атрымалася!
Я падыйшоў яшчэ трошкі бліжэй і яшчэ. Птушка сьвіснула і ўзьляцела, але мы ўжо не хавалі радасьці і сьцягнуўшы рукавіцы, прыбілі далоні. Можна было зьбіраць рэчы і вяртацца ў машыну. Справа была зроблена – дзікі сьвірстун быў у памяці Дзімінага фоціка.
На здымках – нядзеля і лебедзі. Потым – падрыхтоўка да перахвату сьвірстуна і яго сажалка.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Oh-Voegel - 28.01.2010 - 20:15
Спасибо, Харриер!
Спасибо, Харриер! Действительно, так всё и было, только гораздо дольше :)
Оказывается, быть фотографом- это ещё и ответственность!?
Harrier - 28.01.2010 - 20:33
In reply to Спасибо, Харриер! by Oh-Voegel
Дзіма, дзякуючы птушцы і
Дзіма, дзякуючы птушцы і трошкі нам мы ўзьляцелі на 123 месца! Я не мог пра гэта нават марыць. Што ўжо казаць пра тое, што цяпер гэтыя людзі ведаюць пра наша існаваньне і час ад часу могуць (хачу напісаць "будуць") зазіраць да нас...
А пра адказнасьць гэта ты правільна напісаў!
freelancer - 28.01.2010 - 22:40
In reply to Дзіма, дзякуючы птушцы і by Harrier
вось, яно значыцца, як было,
вось, яно значыцца, як было, здымаю шляпу прад героямі... )))
freelancer - 28.01.2010 - 22:42
In reply to вось, яно значыцца, як было, by freelancer
а на апошнім здымку я так
а на апошнім здымку я так разумею спадар-папарацы, закапаны ў сьнезе ?))
Harrier - 28.01.2010 - 23:25
In reply to а на апошнім здымку я так by freelancer
Чытайце подпісы - на апошнім
Чытайце подпісы - на апошнім сажалка, на якой зімуе сьвірстун.