Маладыя птушкі яшчэ не разумеюць, што некалі і дарослыя, якія іх зараз кормяць, таксама некалі былі маладымі) Таму і крычаць, разяваючы дзюбу, каб бацькі кармілі іх, умеюць не горш - бо інакш проста не выжылі б тады, у саве 'маладыя гады', а насамрэч, канешне, першыя тыдні жыцця.
Таму пасля таго, як самка вясковай ластаўкі (Hirundo rustica) прызямлілася побач з ужо выляцелымі з гнязда і заўсёды галоднымі птушанятамі, і тыя сталі патрабавальна верашчаць у яе бок, раскрываючы свае яркія і шырокія дзюбы, яна таксама раскрыла сваю. Пасля чаго моладзь супакоілася)
Гродна, 24-06-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
svetlana vranova - 26.06.2020 - 18:13
Fajnyja zdymki!
Fajnyja zdymki!
Harrier - 26.06.2020 - 18:24
In reply to Fajnyja zdymki! by svetlana vranova
Дзякуй! Вечаровае святло,…
Дзякуй! Вечаровае святло, добры фон з іржавым комінам і блізкая адлегласць - пашанцавала, карацей.