Дакументацыйныя здымкі
Пасля абеду, у самую гарачыню, мы назіралі за тым, як каля 20 белых буслоў (Ciconia ciconia) луналі над гарадзкой звалкай і,здаецца, усё было як заўсёды. Птушкі не махалі крыламі, а выкарыстоўвалі патокі цёплага паветра (тэрмікі), якія і трымалі іх з растаўленымі крыламі.
Хаця яўна большая частка птушак жыве непасрэдна на звалцы і толькі невялікая колькасць прылятае туды здалёк, і, адпаведна, адлятае пасля таго, як тэрмік падыме іх на патрэбную вышыню, зразумела, што частка птушак можа проста палятаць над звалкай, каб "размяцца". Таму нічога дзіўнага ў іх колькасці не было. Аднак нешта ўсё ж было не так і хутка я зразумеў - што. А Юра Ш., з якім мы назіралі гэта разам, прапанаваў лагічнае тлумачэнне - інтэрпрэтацыю.
Буслы, як тыя самалёты, перад тым, як прызямліцца, загадзя выстаўляюць уніз ногі. Але гэтыя ляталі з апушчанымі нагамі і не сядалі! На рознай вышыні і розныя птушкі луналі з выстаўленымі нагамі, якія яўна перашкаджалі ў палёце, але такім вось "экзатычным" чынам маглі эфектыўна ахалоджвацца. Бо выдатна абдуваліся паветрам!
Магчыма існуе і іншае лагічнае вытлумачэнне, але гэтае мне вельмі спадабалася, таму вырашыў ім падзяліцца.
19-07-2020, Гарадзеншчына
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Falcon - 21.07.2020 - 09:55
Интересное наблюдение. А Юра…
Интересное наблюдение. А Юра Ш. - не Шашенько случайно? ;-)
Harrier - 21.07.2020 - 11:29
In reply to Интересное наблюдение. А Юра… by Falcon
Так, ён. Чакалі там…
Так, ён. Чакалі там чырвонага каршуна, а прыляталі толькі чорныя. Ну і буслы, канешне.
Юра Ш. - 22.07.2020 - 22:54
тоже наблюдал такое в жаркий…
тоже наблюдал такое в жаркий день, около четерых аистов кружили в небе со свисающими ногами, теперь буду знать почему)
Iouri - 23.07.2020 - 12:26
Как говорил один мой…
Как говорил один мой знакомый - умняки! Нашли способ спасения от жары.