Дакументацыйныя здымкі і відэа
Без надзеі зняць гэтым вечарам у вусці Гараднічанкі зімародкаў з-за таго, што на косах сядзелі рыбакі, я вырашыў праверыць - як у такім выпадку будуць ляцець да сваёй норкі зімародкі.
Праз нейкі час прыкладна насупраць , бліжэй да другога берагу, пачуліся дзіўныя і гчныя крыкі. Я ніколі нічога падобнага не чуў, але па гуках было зразумела, што нехта крычыць ад болю і, магчыма, адчаю.
Таму я стаў шукаць прычыну крыкаў праз камеру. Як раз насупраць мяне пад іншым берагам трымаўся вывадак і некалькі дарослых качак-крыжанак, прычым самка пачала кракаць, папярэджваючы сваіх малых пра небяспеку. Тады я падумаў, што магчыма нейкі драпежнік (шчупак?) схапіў качку. Але крыкі былі яўна не птушыныя.
Праз некалькі секунд пошукаў праз аб'ектыў, я ўбачыў, што барацьба ідзе пад тым берагам у вадзе - жывёлы падымалі хмары пырскаў! Тады я падумаў, што пэўна выдра або амерыканская норка (Neovison vison) схапіла вялікую рыбу, якая не здаецца. Але рыбы ж тым больш не крычаць!
Таду хутка ўзнік больш праўдападобны варыянт - вялікая рыба схапіла норку ці выдру і не можа зацягнуць яе канчаткова пад воду і схоплены звер супраціўляецца і крычыць.
Здымкі рабіліся здалёк і таму не дапамагалі зразумець - што ж насамрэч адбываецца. Таму я ўключыў запіс відэа і тады зразумеў хто 'акторы' гэтай драмы:
Аднак прычыну такой жорсткай барацьбы я не разумею дагэтуль: ці то гэта была спроба самца згвалціць самку?
Ці то біліся два самцы і адзін спрабаваў прагнаць другога з ужо занятай тэрыторыі?
Прыкладна праз 5 хвілін амаль бесперапынных боек на сушы і ў вадзе я ўбачыў, што карычневая норка плыве ў бок нашага берага і другая яе больш не пераследуе.
24-07-2020, Нёман у Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 03.08.2020 - 00:29
UPD Спецыялісты напісалі,…
UPD Спецыялісты напісалі, што гэта была бітва двух самцоў за тэрыторыю.
arktous - 03.08.2020 - 08:45
Вот это наблюдение! Как…
Вот это наблюдение! Как говорится, самые страшные разборки - это разборки между родственниками.
Harrier - 03.08.2020 - 12:29
In reply to Вот это наблюдение! Как… by arktous
Дзякуй! Пашанцавала…
Дзякуй! Пашанцавала апынуцца ў патрэбны момант у добрым месцы.