З пачаткам сонечных дзён і бабінага лета рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) не толькі актыўна працягваюць есці ягады чорнай бузіны, але і не забываюць пра (ізноў) актыўных насякомых навокал.
Бачыў, як ловяць у палёце і пралятаючых побач, і як даганяюць тых, што перабягаюць па плітцы і добра бачныя.
Але такая вось здабыча - вялікі дажджавы чарвяк - хаця і прыцягнуў да сябе ўвагу, аднак рудахвосткай з'едзены не быў - усё ж завялікі.
Прыкладна праз поўгадзіны, калі мы вярталіся назад той самай дарогай, чарвяка там ужо не было - пэўна, знайшлася птушка, якой ён адпавядаў і смакам, і памерамі)
Гродна, 09-09-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 28.09.2020 - 20:46
Цікавая сустрэча! А магчыма…
Цікавая сустрэча! А магчыма пашкадавала, бо хвасты маюць аднаго колеру)