Збоку ад мяне хрыплавата, гучна і праціўна - як заўсёды - прагучаў крык шэрай чаплі (Ardea cinerea) і я павярнуў голаву ў той бок.
Тры птушкі ляцелі бліжэй да другога берагу Нёману - у такой колькасці я іх у цэнтры гораду яшчэ не бачыў.
На працягу некалькіх наступных хвілін не толькі аказалася, што чапляў чатыры, але і што яны нешта адна адной хацелі даказаць. Што - засталося для мяне загадкай.
Насупраць вусця Гараднічанкі расце высокая таполя - яна вышынёй і памерамі добра вылучаецца сярод іншых дрэваў тут і менавіта яе выбіраюць час ад часу мясцовыя шэрыя чаплі каб адпачнуць ці схавацца ад мясцовых варон.
Звычайна чапля тут адна, але ў гэты раз выглядала на сур'ёзную спрэчку з прэтэнзіямі на парушэнне межаў прыватнай уласнасці. Чаплі ганялі адна адну з таполі і ў паветры побач нават развярнулася сур'ёзная бітва з выпадамі дзюбай!
Ніколі нічога падобнага я не бачыў!
Як і ўсе непастановачныя бойкі супернікаў з прыкладна раўнымі сіламі, актыўная фаза бойкі-бітвы працягвалася нядоўга і прынамсі мне збоку засталося не зразумела, хто ў ёй перамог.
Пагоні вакол таполі яшчэ працягваліся, але не такія відовішчныя. У рэшце рэшт там засталася адна чапля.
Нёман у Гродна, 22-10-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 23.10.2020 - 19:41
Зрелище впечатляющее! Битва…
Зрелище впечатляющее! Битва птеродактилей на разных эшелонах!
Harrier - 23.10.2020 - 20:58
In reply to Зрелище впечатляющее! Битва… by arktous
У мяне дакладна такая ж…
У мяне дакладна такая ж асацыяцыя была.