Уладары калец!

    Зіма, а асабліва небяспечная групоўка пад кодавай назвай "Уладары калец" дзейнічае вельмі сур'ёзна. Чальцы яе не жадаюць грэцца ў хаце, ля пячы... Яны зьбіваюцца ў зграі і нападаюць на бедных пярнатых істотаў. Скруціўшы сваіх ахвяраў, яны іх гвалцяць, а потым, чапляючы на апошніх спецыяльныя металічныя перадатчыкі адпускаюць. Страшна падумаць, толькі гэтай зімой такім лютым спосабам у рукі злачынцам патрапіла больш за 200 птушак. Прычым ахвярамі звычайна становяцца прыгожая доўгашыія бляндынкі.

     Вось і сёньня злачынная групоўка пад Кобрынам згвалціла такім спосабам ажно 6 бляндынак і двух шэравалосых птушак. Сярод злачынцаў была заўважана і цяжарная дзяўчына!!! Паважаныя чытачы, калі вам вядома што-небудзь пра ўдзельнікаў гэтай групоўкі, а таксама іх ахвяраў, звяртайцеся ў Нацыянальную Акадэмію Навук Інстытут Заалёгіі!!!

Фотаробаты злачынцаў дадаюцца з тэкстам!

Акрамя гэтага было зафіксавана на ачышчальных забудовах горада Кобрына:

Лебедзь-шыпун 15ad + 6 im

Качка-крыжанка ня менш за 300

Гогаль 2 пары

Вялікі савук 2

Лыска 4

Шэрая курапатка 8

Удзельнічалі - Іван і Віта Багдановічы, Рома Шкабара і Слава Астапук, Зьміцер Харковіч і freelancer (атрымаў сёньня першы штраф за прывышэньне)

 

Фотаздымкі

Каментары

 Вау, какая птичка к нам залетела!!!

 Королек, наконец-то. Приятно удивлен и очень рад тебя тут видеть. Еще аватарку поставь и вообще супер будет. И, конечно, активность проявляй.