Калі я прачытаў і ўбачыў ў фота-серыі Уладзіміра Бондара з Магілёўшчыны, што звычайныя чачоткі (Carduelis flammea) харчуюцца насеннем інвазійнага інтрадуцэнта - канадзкага сумніка (залатарніка) (Solidago canadensis) - з аднаго боку я вельмі здзівіўся, а з другога - узрадаваўся. Хаця б нехта выкарыстоўвае інтрадуцэнтаў у карысных мэтах!
І вось два дні запар я сам стаў сведкай падобных паводзін.
Там, дзе я чакаю і здымаю гілёў, ёсць закінуты ўчастак, які амаль увесь зарос сумнікам. І вось на ім прылятаюць і харчуюцца яго насеннем некалькі чачотак!
Значыць, што назіранні Уладзіміра Бондара не ўнікальныя толькі для усходу Беларусі, а чачоткі ўмеюць спраўляцца з насенненм інтрадуцэнта і ў іншых месцах!
Гродна, 30 і 31-12-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 09.01.2021 - 23:06
Цікава і здымкі вельмі…
Цікава і здымкі вельмі прыгожыя атрымаліся!
Harrier - 10.01.2021 - 00:48
In reply to Цікава і здымкі вельмі… by Apus
Дзякуй! Пакуль не заваліла…
Дзякуй! Пакуль не заваліла снегам, прыляталі туды штодня. Там сумнік у розных месцах вырас, дзе-нідзе сцяной стаіць. Але яны выбіраюць або негустыя разрэжаныя ўчасткі, або недзе з краю сплашнога участка сядаюць, нават блізка ад зямлі на нахілены. Можа каб агляд лепшы быў?