Дакументацыйныя здымкі і відэа
Хаця апошнія гадоў 30 шэрыя чаплі (Ardea cinerea) штозіму застаюцца зімаваць на Нёмане і яго прытоках, у апошнія гады ім перазімоўвываць лягчэй. Нёман ніжэй плаціны ГЭС (з 2012 году) ні разу не замярзаў. А гэта значыць, што рыбачыць ёсць дзе і ў снежныя дні, якіх зусім мала, і, асабліва, у бясснежныя.
Адно з любімых месцаў рыбалкі - невялікі паварот Нёмана насупраць вусця Гараднічанкі, там амаль заўсёды можна ўбачыць адну з мясцовых чапляў:
Але тое, што застался яна не адна, лёгка ўбачыць, калі прайсці ўздоўж Нёмана кіламетры 3-4. Шэрыя чаплі або рыбачаць, або адпачываюць на дрэвах праз розную адлегласць ад сябе, а калі пралятаюць адна каля адной, звычайна гучна крычаць пра гэта ўсім навокал)
Нёман у Гродна, 07-09.01.2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 10.01.2021 - 16:42
Зимой она красавица даже в…
Зимой она красавица даже в согнутых позах.
Lighty - 10.01.2021 - 17:25
Першае фота - проста "авой,…
Першае фота - проста "авой, небарака, ажно дзюба абледзянела"
Apus - 10.01.2021 - 19:35
Класная серыя! Нават у…
Класная серыя! Нават у палёце здаецца сціснулася больш звычайнага.
Harrier - 10.01.2021 - 19:40
In reply to Класная серыя! Нават у… by Apus
Вялікі дзякуй, сябры!
Вялікі дзякуй, сябры!
sirota - 23.02.2021 - 14:10
Фантастическое создание,…
Фантастическое создание, конечно, для наших краев.