Хаця і непрацяглыя, але моцныя маразы не прайшлі без сляда нават для Нёмана.
Спачатку з'явіўся і пачаў ноч ад ночы расці ўшыркі лёд уздоўж берагоў, і, асабліва, у затоках. А потым над летняй мялізнай па цэнтру ракі і ў цэнтры гораду з'явіўся ледзяны востраў.
Новай бяспечнай прысадай для адпачыгку і прывядзення сябе "у парадак" пачалі ахвотна карыстацца пад 100-150 вялікіх чаек (усе, або амаль усе - клыгуны). Ну і вялікія бакланы (Phalacrocorax carbo), якія звычайна не вельмі любяць адпачываць у горадзе і звычайна пралятаюць яго ад плаціны ГЭС, якая знаходзіцца вышэй па плыні км 10 ад гораду і ўніз, калі ляцяць у бок Літвы "на рыбалку".
Мароз не дазваляе проста чакаць, калі пер'е падсохне - бо вада можа і замёрзнуць пад час прасушкі. крылаў.
Таму некаторыя з бакланаў для пэўнасці дадаюць актыўную вентыляцыю:
Тыя, што пад'елі і прасохлі, спакойна спяць, схаваўшы голаву і шыю такім чынам, што здалёк вельмі падобныя на пінгвінаў - так траціцца найменш патрэбнай яшчэ і для доўгай і марознай ночы энергіі.
Хутчэй за ўсё з адлігай паводзіны бакланаў зменяцца, і яны зноў будуць толькі пралятаць над горадам. А зараз ёсць магчымасць назіраць за імі параўнальна зблізку.
19-01-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
__________________________-
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 21.01.2021 - 17:18
Жизнь и в морозы кипит ! И…
Жизнь и в морозы кипит ! И где только на такую ораву рыбы берется?
Harrier - 23.01.2021 - 00:33
In reply to Жизнь и в морозы кипит ! И… by arktous
Цікава, што ў цэнтры гораду…
Цікава, што ў цэнтры гораду не бачыў, каб бакланы рыбачылі.
Альбо пералятаюць уніз-уверх па рацэ, альбо адпачываюць на ледзяным востраве.
У маразы не хацеў палохаць, здымаў здалёк. А учора і сёння падыйшоў бліжэй.
Здаецца і здымкі цікавейшыя атрымаліся, толькі што крыгі больш не плывуць і атмасфера ўжо не тая, не цалкам зімовая)