Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Амялушкі прыляцелі!

Амялушак (Bombycilla garrulus) гэтай зімой я бачыў нячаста. Таму, хаця я выйшаў "у поўным рыштунку", каб ісці здымаць птушак на ўвесь дзень, але як толькі з парога пачуў галасы амялушак у суседнім двары, адразу змяніў свае планы і наступныя прыкладна 10 хвілін з задавальненнем здымаў амялушак!

Прыкладна сотня птушак сядзелі на высокай бярозе не проста так - хаця большасць або ўжо не была галоднай, не гледзячы на раніцу, некаторыя шукалі ягады амялы ў самым вялікім яе кусце:

https://youtu.be/qmsGOZuCxUE

 

Іншыя ж селі ніжэй, на дах нейкіх прыбудоваў, і там або адпачывалі, або "пілі" снег. Птушкі гучна перамаўляліся, не звярнуць на іх увагу было немагчыма. Але працягвалася гэта, на жаль, нядоўга - птушкі адляцелі. Аднак галоўную сваю ролю, акрамя пад'есці-папіць, яны выканалі. Яна добра бачная на перадапошнім здымку: гэта стужкі непераваранага насення амялы, якія прыліплі  да галінак і , калі пашанцуе, прарастуць у новыя кусцікі. Значыць, будуць і новыя ягады!

Хаця ягад на амяле ў розных месцах у горадзе засталося яшчэ шмат, да свайго адлёту на поўнач, амялушкі маюць яшчэ час і ўсе шанцы іх з'есці. Таму можа атрымаецца яшчэ не адна сустрэча з імі.

15-02-2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

__________________________

Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў і відэа тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

 

Каментары

Снег "пілі", а на перадапошнім здымку неператраўленыя ягады амялы, ціпа памёт.

Пра гэта ўсё напісана пад першым здымкам больш падрабязна.