Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Бацькі і дзеткі: белыя пліскі

Для тых, хто загнездаваў раней, прыйшоў час на дакармліванне птушанят ужо пасля таго, як яны выпрыгнуць з гнязда. 

Гэтая маладая белая пліска (Motacilla alba) ужо добра лятае, але дарослыя птушкі, за якімі яна ўзляцела ажно на дах гэтай пабудовы, усё яшчэ кормяць яе. Гэта пэўна дае час птушанятам навучыцца паступова здабываць ежу самастойна, а найперш добра лятаць - бо інакш за бацькамі не паспець. Ну і адрозніваць што можна есці, а што не таксама важна.

Гродна, 01-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Птушаняты падрастуць, і бацьку больш не патрывожаць - стануць адзін аднаму чужымі. Гэта не нашы дзеткі, якім пастаянна трэба дапамагаць: будаваць дом (кватэру), глядзець за ўнукамі, вырошчваць на лецішчы гародніну і садавіну, перажываць за іх і г.д.