Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Малы грычун і дажджавы чарвяк

Гэтага маладога (ці іншага з таго ж вывадка) малога грычуна (Lanius collurio) я часта  адзначаў на параўнальна невялікай тэрыторыі вакол набярэжнай Нёмана амаль увесь жнівень. І раптам ён прапаў. Але, як аказалася, ненадоўга і яшчэ не адляцеў у  вырай.

Сёння птушка была на той самай тэрыторыі і актыўна палявала з невысокіх прысад зусім недалёка ад  мяне. Першую здабычу -   невялікае насякомае я не паспеў зняць - птушка хутка злавіла і праглынула яе. А вось з другой атрымалася цікава:

Не думаю, што ў маладога грычуна ўжо быў досвед з дажджавымі чарвямі, якія змаглі ці проста хацелі  'уцячы' ад яго і ён спрабаваў 'забіць' чарвяка як іншую здабычу падобнага памеру хутчэй наадварот, з-за сваёй недасведчанасці)

Пасля сняданку, ён працягнуў паляванне і я зрабіў некалькі яго партрэтаў зблізку, а потым вырашыў не перашкаджаць і сышоў. Можа гэта апошняя наша сустрэча ў гэтым годзе?

Гродна, 02-09-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Звычайна яны сілкуюцца буйнымі казуркамі, дробнымі птушкамі, палёўкі, дробнымі жабамі і яшчаркамі. А тут - дажджавы чарвяк. Вопыт - вось настаўнік жыцця вечнага. Буйныя планы здымкаў і відэа добра атрымаліся.