Апошнія два дні маладая шэрая чапля (Ardea cinerea) на Нёмане хаця і параўнальна шмат пералятала з месца на месца, але з рыбалкай у яе атрымлівалася не вельмі паспяхова. Прых'одзілася надоўга заміраць-затайвацца, паціхоньку і вельмі павольна падбірацца да патэнцыйнай здабычы. Але ў выніку лавіла яна пры мне толькі невялікіх рыбак. Затое доўга аблізвалася: :
Ці то моцны вецер ёй перашкаджаў, ці то пахаладанне адагнала большых рыбаў на большую глыбіню.
Нёман у Гродна, 05-06.09.2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 07.09.2021 - 15:42
Вам, Дзмітрый, гэтая маладая…
Вам, Дзмітрый, гэтая маладая чапля давярае - зусім не баіцца, і дазваляе здымаць ... Ракурсы здымкаў цікавыя ...