Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Апошні шанец

Хаця блакітніцы ікар (Polyommatus icarus) зімуюць звычайна на стадыі вусеня, радзей - кукалкі, у пачатку верасня, здаецца, яшчэ далёка да зімы. І тыя матылькі, якія справаюцца ў гэты час маюць дастаткова часу, каб адкласці яйкі і вырасці ў выглядзе вусеня да патрэбнай для зімоўкі стадыі.

Аднак гэты невялікі лужок на беразе Нёмана, на якім я іх здымаў апошнія дні, быў апошнім скошаны праз два дні. І ўсе квітнеючыя  расліны с ежай для імаго і неквітнеючыя для будучых вусеняў зніклі на працягу кіламетраў ад гэтага месца. Таму гэта яўна быў іх апошні шанец працягнуць свой род у гэтым годзе.

24.08 - 12.09.2021, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары