Трошкі больш за тыдзень таму, калі мы былі на балоце Грайна, шэрыя жураўлі (Grus grus) увечары падняліся з балота і паляцелі начаваць некуды ў пойму Свіслачы.
Таму калі ўвечары мы убачылі больш за сотню птушак, якія стаялі ў забалочанай частцы некалі асушанай поймы, я ўжо змірыўся з тым, што палёту на начлег не будзе, бо жураўлі ўжо на месцы. Але не прайшло і некалькіх хвілін, як жураўлі пачалі ўзлятаць і выцягвацца у ланцужкі прыкладна паралельна дарозе. І ляцелі яны - як гэта не дзіўна - недзе ў бок балота! Усяго нам атрымалася налічыць каля 150 асобін - прыкладна столькі ж было і ў мінулы раз. І гэта хутчэй за ўсё значыць, што мы назіралі тых самых птушак, якія яшчэ не збіраюцца адлятаць і адпачываюць у заказніку і побач з ім.
Калі ж мы ужо пад час захаду сонца прыехалі на балота, жураўлі ўжо былі адразу за ім на поле і яўна збіраліся там начаваць, бо іх крыкі адтуль мы выразна чулі і пасля змяркання.
Заказнік і ТВП "Гродзенская Свіслач", Бераставіччына, 09-10-2021
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 20.10.2021 - 13:36
Я столькі жураўлёў бачыў у…
Я столькі жураўлёў бачыў у ПДРЭЗ. Добрыя здымкі птушак атрымаліся ў палёце.
Harrier - 20.10.2021 - 14:10
In reply to Я столькі жураўлёў бачыў у… by pva
Дзякуй! Вельмі добра, што ў…
Дзякуй! Вельмі добра, што ў апошнія гады жураўлі ў вялікіх чародах ужо ня рэдкасць шмат дзе.
Гэта іх шарм і абаяльнасць не змяншае - наадварот, больш людзей заварожана сочаць за імі і атрымліваюць задавальненне ад назіранняў.