Не ўсе крапіўнікі (Troglodytes troglodytes) стараюцца (ці могуць?) заняць сабе зімовую тэрыторыю ля вады. Але тыя, якія занялі, наўрацці шкадуюць пра свой выбaр. Калі вадаток не замярзае - а толькі такі і варта выбіраць, каб на яго беразе знаходзіць бесхрыбетных, то гэта вялікі шанец перазімаваць.
Такім невялікім вадатокам ёсць безіменны ручай, які сам упадае ў Нёман недалёка ад б. старога маста. Ён шмат меандруе, у яго ўпадаюць некалькі крыніц і тут ёсць нават невялікі вадаспадзік! Але галоўнае, што ёсць і некалькі кустоў - месца, дзе добра хавацца крапіўніку, калі не шукаеш ежу ля самай вады. Тут ён і спрабаваў схавацца ад мяне ў гэты марозны і сонечны дзень. Але доўга ў хмызняку не вытрымаў і паляцеў уверх па плыні. А я яго і не пераследаваў - у такія марозныя і кароткія дні птушкам лепш не перашкаджаць у пошуках ежы. Тады будуць і наступныя сустрэчы, няхай ужо і ў новым годзе.
29-12-2021, Гродна
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 02.01.2022 - 10:29
Шкада, што яго нічым не…
Шкада, што яго нічым не падкорміш, як іншых птушак. Але думаю ён і сам знойдзе ежу, і перазімуе..
Harrier - 02.01.2022 - 11:18
In reply to Шкада, што яго нічым не… by pva
Падкормка нашым дзікім…
Падкормка нашым дзікім птушкам не патрэбная, ім патрэбна максімальна прыроднае асяроддзе. Чым яго будзе больш - тым лепш, і ў яго захаванні ім і патрэбная наша дапамога: ад пустазелля, да старых дрэваў і кустоў, апалага лісця і няскошанай травы.
Падкормка патрэбная нам, каб паказаць дзеткам птушак зблізку або здымаць з невялікай адлегласці, або думаць, што так мы ім дапамагаем.
pva - 03.01.2022 - 11:46
Знаете, Дмитрий, я уважаю…
Знаете, Дмитрий, я уважаю ваше мнение, но не могу согласиться с некоторыми вашими суждениями. Если так размышлять, то тогда нужно запретить все мероприятия помощи диким животным: развешивать скворечни, синичники, домики для различных сов, ведра для хищных птиц (как это делает В.Ивановский); подкормку птиц и диких копытных в зимний период, спасать лосей, оленей, провалившихся под лед, в болото; выхаживать детенышей, а потом выпускать в природу (как это делают Пажетновы), запретить охоту, как таковую, и т.д. То есть, не вмешиваться в природу – все должно быть подчинено естественному отбору! Пусть выживет, сильнейший!...
Harrier - 03.01.2022 - 11:54
In reply to Знаете, Дмитрий, я уважаю… by pva
Не варта змешваць усё Вамі…
Не варта змешваць усё Вамі пералічанае ў адно: паляванне, сінічнікі і рэінтрадукцыю выратаваных жывёл. Кожная дапамога і "дапамога" мае свае нюансы і іх варта абмяркоўвываць асобна. Я напісаў канкрэтна пра зімовую падкормку нашых дзікіх птушак і таксама напісаў якая дапамога насамрэч ім ад нас патрэбная.
З чым з гэтага Вы не згодны?
pva - 04.01.2022 - 11:47
Когда-то, в детстве, нам в…
Когда-то, в детстве, нам в школе внушали, что нужно зимой подкармливать птиц, а весной – вывешивать скворечники. Т.е. нужно заботиться о братьях наших меньших. Мы этим занимались всегда с большим удовольствием на кружке биологии. Мы даже участвовали в ЮДП (юный друг природы) – всесоюзном конкурсе в 1959 г. Нужно было осветить в дневнике подкормку птиц, количество сделанных и развешанных скворечен, годовое наблюдение за птицами и другими животными. Красочно оформить дневник: рисунки и фотки птиц, их жизнедеятельность и т.д. И мы (наш 5-й класс) занял 3-е место! Нам прислали около 20 книг по биологии! Так нас учили. Я это к тому, что нужно помогать диким животным в трудное время года. Или, не вмешиваться в их жизнь, как это практикуют в Национальных парках США, ЮАР и др.
Harrier - 05.01.2022 - 18:30
In reply to Когда-то, в детстве, нам в… by pva
Прыемныя ў Вас успаміны. Але…
Прыемныя ў Вас успаміны. Але спасылацца як аргумент у абмеркаванні на тое, што Вас - ды і нас - нечаму вучылі ў 5-м ці нават 10-м класе, неяк несур'ёзна. Думаю, што з таго часу ўсе мы выраслі і шмат пра што даведаліся каб некрытычна ўспрымаць тое, што нам некалі казалі "як ісціну ў апошняй інстанцыі".
Дапамагаць і птушкам, і іншым дзікім жывёлам і трэба, і можна. Як найлепш паступаць з птушкамі зімой - я напісаў вышэй. Агулам жа дапамога - гэта захоўвываць максімальна прыроднае асяроддзе, дзе немагчыма (у горадзе ці іншым паселішчы, на лецішчы і гд) - хаця б яго элементы. Не ўмешвацца ў тыя працэсы, дзе без нас усё выдатна працуе. Без самарэгуляцыі не будзе прыроды, а без натуральнага адбору знікнуць жывыя істоты як іх ні кармі салам ці батонамі.
pva - 06.01.2022 - 13:36
Насчет воспоминаний о школе…
Насчет воспоминаний о школе я согласен: много вбивала школа в наш мозг ереси и неправды, что и подтвердилось… Во многом с вами согласен. Но, как-то надо бы определиться у нас в отношении диких животных и растений. Нет единого мнения и у ученых разных отраслей биологии и сельского хозяйства. Национальный парк, заповедник, охотхозяйство должны строго соответствовать своему статусу. Никакой подкормки в Национальном парке, заповеднике. Есть же успешные примеры цивилизованных стран в этих вопросах, нет – надо изобретать опять велосипед…