Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Канаплянкі і першае насенне

Негледзячы на халодную вясну, апошнія дзён пяць я назіраю за парай (ці парамі?) канаплянак (Carduelis cannabina), якія пастаянна прылятаюць ласавацца ўжо свежым насеннем нейкай вяронікі (?), якая шмат дзе упрыгожвае схілы маленькімі блакітнымі і белымі кветачкамі.

Але, як гэта не дзіўна, месца гэта са спелым насеннем зусім невялікае па плошчы - можа метра 10х10 і птушкі харчуюцца, выбіраючы і вылушчваючы самае смачнае, толькі там:

Наперадзе шмат іншых відаў раслін, насенне якіх будзе паспяваць і радаваць розныя насеннеядныя віды птушак, але першае ў сезоне - без сумнення, самае смачнае. І канаплянкі ядуць яго, калі іх не палохаюць, побач адно з адным па некалькі хвілін.

Гродна, 22-04-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

У вас на гродзеншчыне ўжо распусціліся некаторыя кветкі, прадзяўбліся свежае насенне і ў птушак з'явілася разнастайнае меню. У нас крыху вясна спазняецца: дажджы, вятры, холадна ўжо амаль два тыдні. Прабілася траўка, а кветак яшчэ няма.