Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Леска-завірушка і ... яблык

леска-завірушка

Дакументацыйныя здымкі і відэа

Тое, што сёлета будзе выдатны ўраджай яблык, пэўна сумневаў ні ў кога няма. Але таго, што птушкі ўжо будуць актыўна есці тыя яблыкі, прычым віды, якія наўрацці робяць гэта часта, я не чакаў. Магчыма, што ва ўсім вінавата гіперфагія, якая азначае падрыхтоўку пералётных птушак да працяглай міграцыі і назапашванне дзякуючы параўнальна вялікай колькасці ежы неабходных запасаў тлушчоў. Часам для гэтага трэба пераключыцца з больш звыклай на найбольш даступную ежу. І чаго здзіўляцца, што гэта могуць быць яблыкі ў яблычны год?

Гэтая гісторыя здарылася на старай яблыні, сярод лісця і шматлікіх пладоў якой я заўважыў нейкі рух і ўбачыў там леску-завірушку (Sylvia curucca). Гэта від, які 'не любіць' здымацца, харчуецца насякомымі ды іншымі дробнымі безхрыбетнымі, і калі птушка ў чарговы раз паказалася за адным з яблыкаў, я падумаў, што яна  з'ядае нейкае насякомае менавіта на ім. Але ўсё аказалася цікавей і незвычайней - леска дзяўбла сам яблык і гэта часам добра бачна, калі яблык паварочваецца:

З-за таго, што даволі вялікая частка яблыка ўжо была з'едзена, наўрацці для лескі гэта быў яе 'першы раз'. Аднак ці гэта яе персанальнае ўпадабанне, ці гэта больш шырока распаўсюджаная для віда з'ява, я не ведаю, але бачыў я такія паводзіны менавіта лескі-завірушкі ўпершыню.

Гродна, 11-08-2022

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары