Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Чаканая сава і яе нечаканы госць

Так атрымалася, што напярэдадні ўвечары мой добры знаёмы фатограф-анімаліст Уладзімір Далінін прыслаў мне здымак і каардынаты месцазнаходжання шэрай кугакаўкі (Strix aluco) рыжай морфы, якую ён знайшоў ў дупле на беразе Нёмана, а на наступны дзень пасля працяглага шэрагу пахмурных і цёмных дзён выйшла сонца. І я вырашыў не чакаць і пасля абеду вырушыў на пошукі савы са спадзяваннем на тое, што яна ўсё яшчэ будзе на месцы.

Пасля  блытаніны наконт правільнага паварота да ракі і параўнальна доўгага шпацыру, я нарэшце нечакана хутка знайшоў саву - яна сапраўды амаль адкрыта адпачывала ў высокім дупле ў не вельмі старой, але высокай вольсе. Дзякуючы таму, што дрэва было ў доўгім і параўнальна глыбокім яру, які цягнуўся амаль да ракі, я, стоячы амаль насупраць дрэва з савой 'на беразе' яра быў не нашмат ніжэй за птушку.. Час ад часу выходзіла і зноў хавалася ў няшчыльных аблоках сонейка, сава нікуды не хавалася і я стаў здымаць яе ў розных ракурсах. Адлегласць паміж намі дазваляла ёй не хвалявацца за сваю бяспеку, а мне не трэба было нават спрабаваць падыходзіць бліжэй, каб атрымаць кадр з партрэтамі савы. Ды гэта нават тэарэтычна было б цяжка зрабіць - спускаючыся ў яр, я б па меры набліжэння да дрэва з савой спускаўся б усё ніжэй і такі ніжні ракурс нават з бліжэйшай адлегласці не меў ніякага сэнсу. Да таго ж было невядома, на якую адлегласць падпусціла б мяне сава, не адляцеўшы. 

Даволі хутка ўсе магчымыя ракурсы былі зроблены і я стаў думаць - што рабіць далей? Сава не меняла свайго становішча ў дупле, толькі час ад часу больш прымружвала ці расплюшчала вочы і паварочвала павольна туды-сюды вялікую галаву. І тут я заўважыў нейкі рэзкі рух на тым дрэве! Я падняў камеру і калі навёў яе ў патрэбнае месца, убачыў ...вавёрку!

Яна як раз зазірала ў дупло. Але дупло было пустое! Я раздасадавана падумаў, што сава або ўжо паспела схавацца ў дупле, альбо неяк непрыкметна адляцела. Але вавёрка палезла вышэй па ствалу і я хутка зразумеў, што гэта было не тое дупло, пра якое я думаў. Бо сава была на месцы і нават не варухнулася і не паглядзела на рухі вавёркі, толькі значна больш расплюшчыла вочы. А вавёрка з бяспечнай адлегласці спачатку прыглядзелася, а потым панюхала саву і вырашыла не звязвацца) Скочыла на бакавыя галінкі і потым паступова знікла, пераскокваючы ўсё далей ад савінага дрэва і бліжэй да ракі.

Пра такі  'экшн'  я нават не мог марыць, таму паспеў зрабіць толькі два здымкі. Яшчэ зрабіў кароткае відэа з кугакаўкай і мог з прыўзнятым настроі вяртацца дадому. 

Бераг Нёмана каля Гродна, 09-02-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары