Дакументацыйныя здымкі
Ёсць у жыцці моманты, калі радуешся, што ўдзельнічаеш у сапраўды добрай справе. Так атрымалася і з гэтай птушкай, хаця калі меркаваць па памерах - птушачкай)
Гэты вераб'іны сычык (Glaucidium passerinum) быў знойдзены маімі добрымі знаёмымі на вуліцы ў горадзе - сядзеў на тратуары. Ці то стукнуўся аб шыбу пад час пагоні за здабычай, ці то яго задела машына пад час палёту. Але бачных траўмаў не было, акрамя яўна неадэкватных там паводзін. Пасля непрацяглага жыцця ў скрыні з добрым і адпаведным харчаваннем і двух 'пабегаў' з яе, было вырашана адпусціць яго на волю. Але ў іншым месцы - не там, дзе ён быў знойдзены. Перад выпускам аіаль на змярканні яго яшчэ раз накармілі, пасадзілі на ветку вярбы і праз некалькі секунд птушачка лёгка і без праблем адляцела - вярнулася ў прыроду:
Гарадзеншчына, 01-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 04.04.2023 - 09:54
Хотя и маленький и…
Хотя и маленький и потрепанный все равно впечатляет эта сова!
Harrier - 04.04.2023 - 10:00
Так і ёсць! Таму мне…
Так і ёсць! Таму мне ангельская назва падабаецца больш: Pygmy owl )
Apus - 04.04.2023 - 10:23
Цікава, што нядаўна самаму…
Цікава, што нядаўна самаму вялікаму гарадскому драпежніку дапамаглі, а зараз ужо самаму малому). Выдатна, калі ўсё заканчваецца паспяховым выратаваннем!
Harrier - 04.04.2023 - 10:32
Дзякуй! Але тут мая роля…
Дзякуй! Але тут мая роля была зусім малая - людзі былі дасведчаныя і справіліся з ратаваннем без мяне.
Я толькі папараццы быў)
pva - 04.04.2023 - 10:36
Не было б шчасця, ды…
Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. І птушачку сфатаграфавалі, і выратавалі, і вярнулі ў прыроду...
Harrier - 04.04.2023 - 10:41
Дзякуй! Цяпер няхай сама…
Дзякуй! Цяпер няхай сама спраўляецца з пошукам ежы. Але ў новым месцы пэўна гэта не будзе цяжка.