Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Драздовыя чаротаўкі: 1,2,3,6,7. Не, усё ж 6.

дроздавая чаротаўка

За зіму моцнымі вятрамі паламала большасць сухога трыснягу ў яго купінах па берагах Нёмана ў горадзе (а можа і за яго межамі). Таму я з засцярогай чакаў прылёту драздовых чаротавак (Acrocephalus arundinaceus), бо сумняваўся ці яны абяруць за свае гнездавыя тэрыторыі тыя няшчэмныя купіны.

І вось 4 мая, яшчэ здалёк, я пачуў гучную і траскатлівую песню першага самца, які абраў сабе самую вялікую купіну трыснягу прыкладна 6х15 метраў у вусці Гараднічанкі. Там сухія высокія сцябліны хаця і засталіся ў значна большай колькасці, чым у іншых месцах, але і яны выдатна прасвечываліся і спяваючую на іх птушку было выдатна бачна, а не толькі чутно. Можа таму гэты самец у той жа і наступныя дні яшчэ пералятаў уверх па плыні на іншыя бліжэйшыя, але значна меншыя купіны,  бо не мог паверыць, што сапраўды заняў найлепшае тут месца.

А ўжо ў наступныя дні лічба самцоў стала хутка павялічвацца, яны занялі і спявалі з усіх купін трыснягу, нават самых невялікіх і ў рэшце рэшт іх стала 7 на прыкладна кіламетр ракі. Апошнімі птушкі занялі самыя невыразныя месцы - у цэнтральнага пляжа і на тым беразе ў скверыка. Аднак гэта зусім не азначала, што выбар канчатковы і некаторыя чаротаўкі працягвалі правяраць свае сілы і на чужых участках, асабліва на суседніх. І тады самцы-гаспадары стараліся прагнаць такіх няпрошаных гасцей і ляцелі за імі да іх участкаў, адкуль звычайна вярталіся на свой.

Аднойчы я некалькі секунд назіраў за канкурэнцыйнымі спевамі двух супернікаў-самцоў на адлегласці каля 3 метраў, але такое не магло працягвацца доўга і адзін з іх вярнуўся на свой, суседні, лапік трыснягу і гаспадару нават не прыйшлося яго праганяць.

Дзякуючы вельмі цёпламу маю, зялёны, свежы трыснёг, падымаецца вельмі хутка і многія самцы стараюцца спяваць з яго бо іх там зусім не бачна. Але час ад часу ўсё ж лічаць патрэбным не толькі гучаць, але і паказвацца на сухіх выскокіх сцяблінах. І іх афарбоўка таксама выдатна іх камуфлюе сярод старых трысняговых мяцёлак.

І вось калі ўчасткі ўжо былі выбраны і ўтрымліваліся чаротаўкамі, а некаторым з самцоў (а можа і ўсім) ужо атрымалася прыцягнуць на іх самак, у вусце Гараднічанкі з'ехаў экскаватар. З восені ён рабіў з апошніх 500 м Гараднічанкі канаву, абкладзеную бетоннымі 'падушкамі' і амаль цалкам знішчыў адну з купін трыснягу ніжэй упадзення рэчкі ў Нёман. Так самцоў чаротавак засталося шэсць.

Май 2024, Гродна.

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары