Дакументацыйныя здымкі
Самцы драздовых чаротавак (Acrocephalus arundinaceus), якія нарэшце занялі ўсе, нават самые невялікія, купіны трыснягу па берагах Нёмана ў цэнтры гораду, працягваюць даволі актыўна спяваць. І вось адзін з іх, калі я здымаў яго, нечакана для мяне (але напэўна чакана для яго), зусім не выцягваючыся на трыснягу і спяваючы, схапіў невялікую страказу-стрэлку, якая пралятала побач.
Аднак нават са страказой у дзюбе самец не перастаў спяваць, толькі гучная перад гэтым песня стала троху цішэй. І толькі праз некалькі секунд чаротаўка праглынула страказу і стала спяваць таксама гучна, як і да таго.
Нёман у Гродна, 01-06-2024
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 06.06.2024 - 09:24
Отлично! Надо было попросить…
Отлично! Надо было попросить этого неутомимого певца повернуться лицом к благодарным слушателям.
pva - 06.06.2024 - 09:44
Таленавітаму спеваку нішто…
Таленавітаму спеваку нішто не перашкода. Галоўнае, што ўсім ім хапіла месца для дэманстрацыі сваіх здольнасцей.
Harrier - 06.06.2024 - 10:32
Дзякуй! Думаю, што яго…
Дзякуй! Думаю, што яго аўдыторыя-партнёрка была ніжэй у трыснягу і нічога не заўважыла)