Дакументацыйныя здымкі і відэа
Пасля таго, як вялікія галубы і іншыя птушкі 'адкрылі' для сябе сезон жалудоў, я стаў чакаць калі ж там з'явяцца сойкі (Garrulus glandarius), якія ў мінулыя гады прыляталі пад дубы ў скверыку вельмі часта. Мінаў дзень за днём як я праходзіў побач з тымі дубамі або нават чакаў пад імі розных птушак, але соек сярод іх не было. Тут варта дадаць, што прычына іх адсутнасці магла быць у тым, што звычайна дубы маюць ураджайныя на жалуды гады і 2-3 наступныя з невялікай іх колькасцю. Але гэта яўна быў не наш выпадак, бо як мінімум трэці год запар маіх назіранняў там жалудоў пад дубамі было мноства. І іншыя віды і елі іх там, і збіралі сабе запасы.
І вось нарэшце калі сойка прыляцела і стала выбіраць жалуды, якія варта было спачатку адправіць у валлё, а наступныя ў пад'язычны мяшок, я зразумеў у чым магла быць асноўная прычына нашых 'несустрэчаў'.
Думаю, што проста нашы 'графікі наведвання' дубоў да гэтага не перасякаліся. Таму што сойка пасля першага разу прылятала яшчэ, але з інтэрваламі не менш 15 хвілін, і хутчэй за ўсё, гэта была адна і тая самая птушка. Таму што адлятала яна і прыятала кожны раз з таго самага і ў тым самым кірунку і нават дрэва, на якое яна сядала першым пасля збору жалудоў - не вельмі старая, але высокая вярба метрах у 30 ад дубоў - звычайна было тым самым.
І калі я ў наступныя дні з адпаведным і нават не вельмі надвор'ем стаў чакаць соек пад тымі дубамі даўжэй, усё у мяне стала атрымлівацца. )
Гродна, 11-10-2024
Працяг будзе
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Apus - 21.10.2024 - 22:21
Судзячы па відэа, сойкі…
Судзячы па відэа, сойкі таксама сталі вельмі пераборлівымі, як галубы)
Harrier - 21.10.2024 - 22:38
Ну калі выбар вялікі, то…
Ну калі выбар вялікі, то напэўна кожны выбірае найлепшае з таго, што ёсць.)
А насамрэч гэта мае вялікі сэнс, бо пашкоджаныя жалуды могуць доўга ў схованцы не праляжаць.