Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Сойка, жалуды і 'схованка на хвіліну'

сойка

Дакументацыйныя здымкі

Сёлета, хаця здаецца ўраджай жалудоў атрымаўся не меншы, чым мінулай восенню, чамусьці дагэтуль яны не карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод птушак. Так, за імі прылятаюць адзінкавыя вялікія галубы (Columba palumbus) і гракі (Corvus frugilegus), але ўбачыць пад дубамі сойку (Garrulus glandarius), трэба або каб пашанцавала, або чакаць працяглы час. І не штодзень гэта атрымліваецца.

І вось апошнімі, халаднейшымі днямі я змог назіраць адначасова нават двух соек пад дубамі. І нават  не толькі ўбачыць, а зразумець паводзіны адной з іх, пра якія раней нават не чуў, не тое што не бачыў.

А справа была так. Звычайна сойка прылятае, праглынае да 5 жалудоў і ляціць іх хаваць. Але недзе недалёка, бо даволі хутка вяртаецца за новай партыяй. І так працягваецца 3-4-5 разоў, пасля чаго надоўга адлятае. І вось на 4 ці 5 прылёт адна з соек пачала дзіўна сябе паводзіць: яна брала жолуд у дзюбу, але не праглынала яго, а ... або выпускала з дзюбы і прыкрывала лісцікам, або клала на зямлю пад апалае лісце дубоў.  Я вельмі здзівіўся, бо гэта яўна не мела сэнсу: навошта хаваць жалуды пад дубамі, дзе ўсе ахвотныя могуць іх знайсці?  Аднак сойка такім жа чынам, параўнальна недалёка адзін ад аднаго прыхавала такім жа чынам 5 ці 6 жалудоў і толькі потым пайшла шукаць іншыя, бліжэй да дубоў. Там адбылося ўсё, як і раней - яна праглынула знойдзенае і адляцела.

(Усё далейшае я зняў на тэхнічнае відэа, таму потым дакладна праверыў час і колькасць спробаў і жалудоў)

Праз хвіліну птушка вярнулася і села ў тое месца, дзе зусім нядаўна пад дубамі прыхавала жалуды! Першы знайшла зусім побач з другой спробы, але чамусці падняла ў дзюбе і адразу кінула. А прыкладна ў метры, таксама з другой спробы, знайшла другі і побач з ім трэці і чацвёрты - і ўсе тры з іх праглынула. І ў гэты раз адляцела ўжо надоўга.  І я зразумеў навошта сойка прыхоўвала жалуды пад дубамі. Бо хацела хутка прыляцець за імі, і нават каб не знайшла што ўзяць далей у мінулы раз, магла ўжо тады за імі вярнуцца. Але знайшла і вярнулася так хутка, як змагла і ёй не трэба было губляць час на пошукі - усё чакала на яе дакладна там, дзе яна тыя жалуды прыхавала. Зрабіла сабе такую 'схованку на хвіліну'.

Гродна, 26 і 27.10.2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі