Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Гракі і жалуды

грак

Дакументацыйныя здымкі

Чым бліжэй лістапад, тым часцей я бачу гракоў (Corvus frugilegus), якія ядуць жалуды або збіраюць іх, каб прыхаваць 'на потым'.  Канешне, гэта звязана не з ападаннем лісця, а хутчэй за ўсё з тым, што 'сезон грэцкіх арэхаў' паволі заканчваецца. Гэта зусім не значыць, што грэцкія арэхі становіцца немагчыма знайсці каб з'есці, бо схаваныя .птушкі будуць знаходзіць - і з'ядаць - нават у пачатку вясны. Але павялічваецца час на пошукі арэхаў, бо тыя, што абрываліся птушкамі з дрэваў ці збіраліся пад імі ўжо скончыліся. І цяпер ідзе перападзел прыхаваных і перахаваных і зразумела, што агулам запасаў становіцца ўсё менш.

Таму ўсё большае пераключэнне на не такую смачную (?), але нашмат больш даступную ежу выглядае лагічным. І хаця калі ў большасці выпадкаў  калі я і бвчу грака, які шукае жалуды пад дубамі, гэта самотная птушка, то часам іх можа быць і да 5 асобін. Разбіць дзюбай абалонку жалуда не так проста,  гэта не грэцкі арэх, які часам раскалваецца сам пасля таго, як яго скінуць на асфальт ці плітку. Можа таму гракі і пераключаюцца на спажыванне жалудоў так неахвотна? Прычым амаль штодзень (можа і той самы?) грак прылятае туды, каб пакласці адзін жолуд у пад'язычны мяшок, а другі бярэ ў дзюбу і ляціць некуды хаваць іх 'на зіму'. Таму не толькі сойкі распаўсюджваюць дубы дзякуючы сваім запасам, але як мінімум трошкі ім дапамагаюць у гэтым і гракі. Прынамсі ў нашых паселішчах ці каля іх.

Гродна, 26 і 27-10-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі