Заканчэнне фота-гісторыі. Пачатак ТУТ
Учора ўначы нас засыпала снегам і хаця пасля абеду нічога ад яго ўжо не асалося, я ўспомніў пра сваё невыкананане абяцанне - дапаказаць і дараспавесці пра незвычайных амялушак (Bombycilla garrulus), якія мін 2 гадзіны правялі на той самай бярозе, нікуды з яе не пералятаючы.
Толькі вось апошняе было не зусім так - амялушкі рэгулярна пераляталі з бярозы з яе багатым ураджаем ягад амялы. Але не на іншыя дрэвы, а ...папіць. У некалькіх метрах побач з бярозай быў стары, двухпавярховы дом з пакатым, крытым бляхай, дахам. І аказалася, што амялушкі у рознай колькасці, час ад часу, ляцелі на яго край. Спачатку я думаў, што на сонцы снег на даху растаяў і яны пьюць там талую ваду з рынды. Але ўсё аказалася адначасова прасцей і больш цікава: снег споўз на самы край бляхі і птушкі хапалі яго дзюбамі хто і як зможа:
Не ведаю, ці разумеюць птушкі не з поўначы, што снег - гэта вада, якая замёрзла, а вось гілі і амялушкі дакладна разумеюць і выкарыстоўвываюць снег замест вады.
Думаю, што і гэтыя прыкладна 30 амялушак нікуды не адляталі з гэтай бярозы менавіта таму, што толькі тут знайшлі ідэальную для сябе камбінацыю: шмат ягад амялы на рознай вышыні і бяспечнае месца вада(снега)пою зусім побач на даху, для якога не трэба апускацца на зямлю. І кожныя 7-10 хвілін нехта з птушак або самотна, або ў невялікіх групках карысталіся з гэтай магчымасці - пілі снег.
Гродна, 24-02-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 14.04.2025 - 22:01
Цікавы факт. Я бачыў, як…
Цікавы факт. Я бачыў, як дзяўблі снег на лёдзе чыжы і чачотка (фота). Відаць, там з дрэў (альшына) нападала насенне. Часта зімой "п'юць" снег дзікія капытныя, драпежнікі, хатнія жывёлы.
Harrier - 14.04.2025 - 22:33
Так, але ў чыжоў да чачотак…
Так, але ў чыжоў да чачотак хутчэй 'два ў адным' - і насенне, і вада ў выглядзе снега трапляе ўнутр.