Хаця першую простую, але выразную песенку шэрай лескі (Sylvia communis) я пачуў на беразе Нёмана яшчэ 27.04, сфоткаць іх атрымалася толькі зараз. За гэты час сярод хмызняку з вербаў і вязаў спяваюць ужо 3 ці 4 самцы, але толькі сёння ўбачыў 'поўнае' такаванне: спеў, узлёт невысокай свечкай і прызямленне на вяршаліну другога куста. А да таго яны то хаваліся ў хмызняку, то толькі спявалі з вяршалін. Напэўна самкі яшчэ не даляцелі і траціць энергію на поўны рытуал не было асаблівага сэнсу, а іншыя самцы павінны былі і так чуць па песні, што гэты ўчастак ужо заняты.
Гродна, 01 і 02-05-2025
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
pva - 03.05.2025 - 09:15
Так, птушкі вяртаюцца на…
Так, птушкі вяртаюцца на радзіму. У нашым парку сціхлі разборкі гракоў, і цяпер чутныя галасы многіх птушак, якія прыляцелі. Добра атрымаліся фатаграфіі.
Harrier - 03.05.2025 - 11:17
Дзякуй за добрыя словы!
Дзякуй за добрыя словы!