Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Шпак: - Уцяпляемся!

шпак

Дакументацыйныя здымкі

Пасля пачатку чарговага (ажно не хочацца іх лічыць) пахаладання, зранку я заўважыў каля агароджы ратавальнай станцыі на беразе Нёмана шпака (Sturnus vulgaris), які дбайна збіраў крок за крокам кавалкі сухой травы. Збіраліся яны хутка, але калі ён ўзляцеў і сеў з поўнай дзюбай на плот, моцны і халодны вецер пачаў выпрабоўваць яго - ці ўтрымае і данясе да гнязда ўсё, што сабраў?

Шпак як бы таксама правяраў сябе і паварачваў голаву да ветра рознымі бакамі - ці утрымаю, ці варта зляцець і перакласці траву ў дзюбе інакш? Але за некалькі секунд на плоце нічога вецер у яго не змог вырваць і птушка паляцела з уцяпляльным матэрыялам на гняздо некуды за пладовыя дрэвы.

Гродна, 27-04-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары