Прайшло толькі каля 5 хвілін як скончыўся першы сапраўдны майскі лівень і на некаторых лісціках і кветках яшчэ віселі празрыстыя кроплі, якія на сонцы выглядалі як рассыпаныя нечай шчодрай рукой каштоўныя камяні.
Я, хаця і паспеў схавацца пад пралётамі вялікага маста праз Гараднічанку, усё ж трапіў пад дождж калі ён толькі пачаўся і цяпер вяртаўся дахаты. Многія птушкі ізноў спявалі навокал, але самец лескі-чарнагалоўкі (Sylvia atricapilla), якога я ўбачыў сярод галінаў расквітнелай слівы, быў заняты нечым іншым. Спачатку я нават падумаў, што ён выглядвае насякомых сярод кветак і лісцікаў, але калі паназіраў за ім некалькі секундаў, хутка аказалася, што яго цікавіла не ежа, а вада.
Ён стараўся знайсці кроплі спачатку сярод свежых і яркіх лісцікаў слівы, а потым спачатку зазіраў, переважна знізу, а затым засоўваў дзюбу ў суквецці. Зразумела, што каб напіцца такім чынам, яму спатрэбілася не адна хвіліна, але гэта было яўна бяспечней, чым ляцець некуды на калужыну. Бо звычайна больш падобная на ручаіну Гараднічанка паднялася амаль на метр і зусім побач амаль равела і на перакатах, і на бабровай плаціне і папіць там было немагчыма яшчэ бліжэйшыя гадзіны.
Гродна, 05-05-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
arktous - 08.05.2026 - 23:18
Отличная фотосессия с обычно…
Отличная фотосессия с обычно осторожными славками-черноголовками! А настой на цветках сливы явно вкуснее просто воды из лужи.
Harrier - 08.05.2026 - 23:56
Дзякуй! Можа і так)
Дзякуй! Можа і так)