Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Зялёная перасмешка за вакном

зялёная перасмешка

Час ад часу мой спіс відаў птушак, адзначаных 'за вакном', папаўняецца. (Насамрэч гэта ўсе тры нашыя вокны, за якімі я магу назіраць птушак, а гэтай вясной я вырашыў, што будзе правільна дадаць у спіс і від, які я што праўда не бачыў ні праз воднае вакно, але ён праляцеў так, што я яго назіраў з вуліцы ў такім месцы, дзе мог бы гэта зрабіць калі б быў у гэты час у хаце).

І вось у пачатку чэрвеня з дрэўцаў з густым лісцем, якія я некалькі гадоў таму пасадзіў за вокнамі, раздалася добра знаёмая, энергечная песенка зялёнай перасмешкі (Hippolais icterina)! Я схапіў камеру і нават убачыў птушку сярод галін, але сфатаграфаваць не паспеў - яна адляцела. Калі ж я праз хвілін 5 выйшаў з дому і пайшоў да ракі, аказалася, што птушка чакае мяне) - яна пераляцела праз дарогу і зноў спявае, з каштана, якімі абсажана школа за дарогай. 

Зялёная персмешка прылятае калі і не апошняй, дык дакладна адной з апошніх нашых спевакоў у сярэдзіне мая і яе выразныя спевы, якія толькі падкрэслівае яе назва - гэта перапевы іншых відаў, прычым 'на іншай хуткасці'. Для тых, хто яшчэ памятае прайгравальнікі і пласцінікі-кружэлкі, найпрасцей уявіць прайграванне пласцінкі на 33 абароты на хуткасці ў 45. Нейкія кавалкі яшчэ можна ўспрымаць як знаёмыя, але многія - ўжо не:

 

Прычым у адрозненне ад мноігх іншых нашых спевакоў, зялёнай перасмешцы зусім не абавязкова сядзець адкрыта, каб спяваць. І тое, што яна затрымалася на амерыканскім клёне недалёка ад каштанаў так, што я паспеў прысесці і зняць яе, мне, канешне, пашанцавала:

 

Гродна, 07-06-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Каментары

Я заўсёды, калі гляджу вашыя фота і відэа, дзіўлюся: яны зроблены апаратам Nikon - "мыльніцай", а якасць выдатнае. Добры фотаапарат, з добрым зумам. Выдатны фотаапарат!