Цудоўны дзень

 Некалькі дзён назад мы зрабілі асноўную місію і мы зрабілі сабе выходны. Я нарэшце дабраўся да вялізарнага возера, якое знаходзіцца недалёка ад нашага цэнтру і на якім усе ўжо пабывалі апроч мяне, але спачатку мы паехалі ў горы праверыць гняздо арла-маркута.

 Ён загняздзіў недалёка ад цэнтру. Гняздо знаходзіцца ў скалах, і ў ім мы абнаружылі аднаго птушаня. Другая грацыёзная птушка – сьцярвятнік – таксама загнездаваў недалёка ад цэнтра, і напэўна не адна пара, бо цяпер мы бачылі птушку з гнездавымі паводзінамі зусім у іншым месцы – будзе чым заняцца на выходных. А пад вечар мы нарэшце дабраліся да возера. Яно сапраўды здавалася агромным, а самае галоўнае, па берагах паўсюль кіпела жыцьцё. Адразу бросіліся ў вочы вялізарныя сілуэты пеліканаў. Побач з ружовымі знайшла месца і пару кучаравых, дый шэрыя чаплі. Перад імі ў затоцы плавалі разнастайныя качкі – пярэстая, лапаноска, чырка, цыранка, “мраморный чирок” (прабачце, забыўся, як па-беларуску), чырвананосы нырок, сівак – напэўна хопіць! :) А вось перад самой затокай паўсюль кішаць кулікі. У асноўным гэта белахвостыя пясочнікі і кулікі вераб’і, але добрую частку складаюць і баталёны, вялікія грыцукі, паручайнікі, хадулачнікі.. Да таго ж часта да мясцовага шматгалося далучаюцца белахвостыя пігаліцы, якіх тут таксама ня мала. Знайшла месца на шумным беразе і чарада чорных караваек. Займаецца сэксуальнымі справамі пара стэпавых ціркушак – робяць яны гэта досыць доўга, амаль дзьве хьвіліны Мітусяцца тутака і чародкі плісак, а на правадах ахоўваюць свае гнездавыя ўчасткі чорныя ёрчыкі – новы для мяне від. У небе праляцела чарада малых белых чапель. Так, убачыўшы ўсю гэтую разнастайнасьць, настрой робіцца па-сапраўднаму сьвяточным. Хочацца далучыцца да ўсяго гэтага крылатага хараства, вось толькі лятаць ня ўмееш, а на тое плаваць ня так складана. Што мы і зрабілі… адкрыўшы тым самым купальны сэзон для сябе. Вяртаемся назад з цудоўным настроем. Побач з дарогай на правадах сядзяць чародкі шчурак і сівагракаў. Іх тут, больш чым у нас вераб’ёў. І хочацца на ўсё гэта сказаць … MARVELOUS !!!

Фота чорнага ёрчыка зрабіў Эдуард Мангін.

Фотаздымкі

Каментары

Читаю и получаю наслаждение! Как же это замечательно день за днем наблюдать за птицами, описывать свои наблюдения и делиться впечатлениями. Как жаль, что этим нельзя пока заниматься постоянно!

 

Юра! С удовольствием читаю твои репортажи из Узбекистана! Надеюсь, вскоре мы сможем прочитать и весь отчет о твоем путешествии и работе.

Дорогие друзя - вы могли бы писать тоже латинские названия питц? Есть у вас в сайте зарубежные гости и с только беларусскими и русскими названиями нам немножко трудно... :-) (допомогу я знахожу тут http://avibase.bsc-eoc.org/checklist.jsp?region=by&list=howardmoore&lang=PL&synlang=BE

Спасибо за понимание.

Svě

Народ, что вы действительно, без латыни, хотя бы по английски. Класс, жара наверно в Узбекистане, у нас второй день +25.

слушная заўвага - паспрабую выправіцца...

чорныя кулікі - гэта пясочнікі, проста супраць сонца...

арол-маркут - беркут - aquila chrysaetos

сьцярвятнік - neophron percnopterus

ружовы пелікан - pelecanus onocrotalus

кучаравы пелікан - pelicanus crispus

пярэстая качка - пеганка - tadorna tadorna

качка-сьвіцьва - свиязь - anas penelope

качка-лапаноска - широконоска - anas clypeata

качка-чырка - чирок-свистунок - anas crecca

качка-цыранка - чирок-трескунок - anas querquedula

мраморный чирок - marmaronetta angustrirostris

чырвананосы нырок - красноносый нырок - netta rufina

нырок-сівак - красноголовый нырок - aythya ferina

белахвосты пясочнік - calidris temminckii

пліска - трясогузка - motacilla flava feldugg

малая белая чапля - egretta garzetta

чорны ёрчык - чёрный чекан - saxicola caprata

кулік-верабей - calidris minuta

баталён - турухтан - philomachus pugnax

вялікі грыцук - большой веретенник - limosa limosa

кулік-паручайнік - tringa nebularia

хадулачнік - himantopus himantopus

каравайка - plegadis falcinellus

белахвостая пігаліца - vanellus leucurus

стэпавая ціркушка - степная тиркушка - glareola nordmanni

шчурка-пчалаедка - щурка золотистая - merops apiaster

сіні сіваграк - сизоворонка - coracias garrulus