Паходжанне і крэўныя сувязі крабавага пясочніка

Сярэдняга памеру кулікі, якія маюць не толькі своеасаблівы выгляд і харчаванне, але і надзвычайныя для гэтай групы гнездавыя паводзіны (бо гняздуюць у норах!), крабавыя пясочнікі Dromas ardeola доўгі час заставаліся таксанамічнай тэрра інкогніта. Апярэннем яны найбольш падобныя да шыладзюбак і хадулачнікаў Recurvirostridae, тады як марфалагічна яны найбліжэйшыя палянікавым Burhinidae.

 Дэталёвы анатамічны і малекулярны аналіз, зроблены Pereira and Baker (2010) паказаў, што тады як анатамічныя асаблівасці крабавых пясочнікаў блізкія да крыўковых Haematopodidae, генетычна найбольш блізкія да іх групы – бягункі і ціркушкавыя Glareolidae. Таму аўтары прыходзяць да высновы, што выключна анатамічныя асаблівасці не могуць брацца пад увагу як адпавядаючыя філагенетычным сувязям сярод кулікоў. А калі казаць больш агульна, то эвалюцыйная гісторыя віду часта можа быць ускладненай яго экалогіяй, паводзінамі і фізіялогіяй.
 

Паводле www.birdwatch.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
Здымак з www.birdislandseychelles.com
 

На гэтую тэму:
Генетыкі адкрылі новы від папугая, які знаходзіцца на мяжы знікнення

Адзін від амерыканскіх лесак падзялілі на чатыры

Марскі і снежны зуйкі – асобныя віды
 Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?


 

Comments

А у нас её называют pobřežník černobílý = "пабережник чёргно-белый". По польску она krabożer, так как она крабы кушает.

Пабережнік и песочнік  - это очень похожое и крабы можно кушать на побережью в песку.

Интересно - откуда в русском названии ржанка взялас? :-))