На супрацьлеглых берагах Нёману: 14-01-2011

Ад -3 да 0 градусаў. Бліжэй да абеду – вецер.
У пятніцу, 14 студзеня, мне пашанцавала: да абеду атрымалася наведаць два самых цікавых месца для зімуючых вадаплаўных навокал Горадні. Адбылася гэтая паездка дзякуючы Віталію Гуменнаму і яго праграме “Ў аб’ектыве натураліста” – разам з аператарам Андрэем мы ўтраіх правялі не толькі ўлікі, але і зьнялі новы матэрыял для Гарадзенскага ТБ. Мой удзел у апошнім быў мінімальным, але спадзяюся, што не нулявым...

Такім чынам каля 8 гадзін раніцы мы былі ўжо ў Зарыцы каля фантанаў – месцы, знакамітым на розныя знаходкі ўнікальных зімуючых відаў дзякуючы Дзьмітрыю Якубовічу і яго назіраньням і здымкам.
Аднак нам не вельмі шанцавала: Нёман не быў замёрзлы, таму сотні качак без турботаў пераляталі па Нёмане, не прытрымліваючыся вады вакол фантанаў.
Перад ракой растуць вялікія кусты абляпіхі, на якіх карміліся каля 20, а потым нават каля 30 гілёў. Затоку з фантанамі пакінулі апошнія качкі, і мы з Віталем пайшлі ўдзоўж берагу, каб паглядзець ці ёсьць што цікавае далей. Вада не была высокай, на беразе мятровай стужкай цягнулася каля вады зялёная трава.І тут м з 10 я пачуў знаёмы летні голас – перавозчык (Actitis hypoleucos)! На жаль, убачыць яго так і не атрымалася – ён яшчэ раз пераляцеў за хмызьняк, пакуль мы яго абыходзілі, аднак голас зблытаць было немагчыма.
Усе віды, якія мы адзначылі:
Гіль -30
сарока-2
вялікая сініца – 5
лыска-1
чыркі sp. -10
сойка- 3
крыжанкі – каля 50
вялікія савукі – каля 10
перавозчык -1
чорная жаўна -1
вялікі дзяцел – 2
крускач-1
сівая сініца – 1
шэрая чапля- 1
дрозд-піскун-1

Віталь вырашыў не траціціь тут часу і мы пераехалі на другі бераг Нёмана – на сажалкі Азоту ля в.Беражаны.
тут птушак было нашмат больш. Першыя, ‘хто нас сустрэў пад час прыезду на бусе – рухлівая групка сініц-апалоўнікаў з прыкладна 10 птушак. Добра сфоціць я іх не пасьпеў – яны пералаяцелі ў бок сажалак, куды вырушылі і мы. Амаль усе сажалкі былі без вадаплаўных – акрамя адзінкавых качак і лебедзяў-шыпуноў, якія актыўна пераляталі з адной сажалкі на другія.
Прыемны сюрпрыз чакаў нас на самым вялікім вадаёме:
там плавалі сотні вялікіх савукоў, потым пачалі злятацца сотні качак-крыжанак да тых, што там ужо былі. Але самае прыемнае было яшчэ далей, бліжэй да трысьнягу: 2 самца і 2 самкі савука-лутка! Адзін з гэтых прыгажуноў плыў хутка і мэтанакіравана па прамой, за ім заставаўся след на вадзе, а м у 10 за ім плыла самка. Шкада, што не атрымалася падыйсьці бліжэй, бо такой прыгажосьці я яшчэ не бачыў!
Сярод качак плаваў вялікі баклан, а потым з апошніх сажалак пачалі пералятаць на высокія сосны шэрыя чаплі: 8-15-20-34!
Дзьве качкі вылучаліся колерам і сілуэтам – яны хавалі голавы пад крыло, зрэдчас дастаючы іх – вакол дзюбы добра было бачна белая стужка. Другая паказвала галаву не вельмі добра, аданк таксама магла быць нырком-плёсаўкай.
Набліжаўся час абеду – нам трэба было вяртацца. Аднак у нас засталіся здымкі і добрыя ўражаньні:
Поўны сьпіс адзначаных птушак:
Сініцы-апалоўнікі – 10
лебедзь-шыпун – усе дарослыя – 7
вялікі савук – не менш 120 (дакладна падлічаных), насамрэч нашмат больш
савук-луток (Mergus albellus) – 2 самца + 2 самкі
нырок-плёсаўка (Aythya marila) 1 (2?)
вялікі баклан (Ph. carbo) -1
качка-крыжанка – не менш 500
шэрыя чаплі (Ardea cinerea) – 34

Фотаздымкі

Каментары

Спасибо, Харриер, за интересный репортаж.

Мне кажется, можно было ещё и объединить сюда назиранне сделанное через день на очистных азота про 2 зимующие ББЦ и рекордное кол-во лутков, если нет времени писать отдельно.

Про перевозчика. Оказывается, вы его и не видели, а только слышали. Я на завтра после вашего сообщения специально ради этой птицы пошёл на Неман её искать. Внимательно несколько раз прошел вдоль всего берега- ни намёка на птицу. Однако, неоднократно с кустов сгонял зимородков, которые с очень звонким голосом ( в какой-то степени даже похожим на перевозчика) перелетали от меня с куста на куст. Может быть, вы приняли голос зимородка за голос перевозчика? В те разы, когда перевозчики зимовали, их увидеть было очень просто, а вот голос услышать удавалось реже.

Не хочу сказать, что вы плохо знаете птиц, при чём уверен совершенно в обратном, но в нашем деле ошибки неизбежны у любого профи, не говоря о нас, любителях, просто мне эта регистрация очень интересна и хочется узнать более вероятную версию. Допускаете ли вы возможность, что голоса можно было спутать, или же уверены на 100 проц., что это был именно перевозчик?

Дзякуй за каментар!

Зімародкаў пры нас не было, ды і сядзець ім там не было дзе - кусты тыя былі практычна на беразе (за якім пераляцеў перавозчык).

Голас быў з зямлі, выразны. Таму ўпэўнены, што перавозчык.

Рэпартаж пра нядзелю дадам - трэба здымкі падабраць ды зьменшыць.

На сумненьні ні ў якім разе не крыўдую - з птушкамі трэба сумнявацца і пераправяраць. Гэта адзіны правільны падыход да назіраньняў.

PS Думаю, што цяпер у перавозчыка - як і ў іншых птушак - выбар берага без сьнегу і льду велізарны. А ў мінулыя зімы ім прыходзілася трымацца фантанаў, бо толькі там было магчыма здабываць ежу.