Беражаны 16.01.2011: 11 савукоў-луткоў і 2 вялікіх белых чаплі

У мінулую нядзелю вырашылі паехаць на ачышчальныя сажалкі Азоту поўным камплектам - гэта значыць, што нас было на борце Мазды 5 чалавек + сабачка Браун.

Надвор'е спрыяла - было ад 0 да +3, так што зіма пачала адчувацца толькі бліжэй да канца бёдуотча.

Асноўная мэта была ў нас адна - ўбачыць савукоў-луткоў. Па пятнішнім назіранням я быў упэўнены, што мы іх сустрэнем, але нашы чаканьні былі пацверджаны рэкордам для гэтых слаўных на птушак мясцін. Ці нават 2ма!

Як і ў пятніцу, большасць птушак плавала на самай вялікай сажалцы. Тут мы ўсе з радасьцю паглядзелі самца савука-лутка і 3 самкі (а потым 5) і сотні іншых качак: крыжанак і вялікіх савукоў.

Мае сябры ўжо вырушылі далей уздоўж берагу, а я застаўся на хвілінку, каб яшчэ раз падлічыць луткоў. І тут я аслупянеў: у далёкім вуглу сажалкі плавалі самец і 10 самак луткоў! Гэта быў першы і самы радасны рэкорд. На жаль, з-за вялікай адлегласці сфатаграфаваць іх не атрымалася.

Як і ў пятніцу, з самых цёплых крайніх сажалак пачалі ляцець над намі і бачком ад нас шэрыя чаплі. А вось і адна белая! Яна, як і шэрыя, села на вяршаліну сасны. Я пачаў яе здымаць для дакументаваньня, і тут убачыў, што да яе падлятае яшчэ адна! вялікіх белых чапляў засталося на зімоўку 2!

Мы падзяліліся на 2 каманды даследавалі  бераг каля самай вады самай цёплай сажалкі, на якой ў мінулым годзе ў 15-20 градусныя маразы трымаўся горны сьвірстун, але ніводнай птушкі там не было. Я сфатаграфаваў знакамітую сажалку, на якой адбылася другая рэгістрацыя сьвірстуна ў Беларусі, і мы рушылі назад. І тут нас зноў чакаў прыемны сюрпрыз - мы пачулі знаёмыя летнія ценьканьні. Пакуль я ўспамінаў вельмі знаёмыя гукі, мы ўбачылі зграйку берасьцянак, якія іх выдавалі. Яны то сядалі на дрэвы, то зьляталі на праталіны-праплешыны без сьнега. На зялёна-жоўтай траве іх было цяжка ўбачыць нават у трубу.

Дразды піскуны былі апошнім нашым відам. Мы паабедалі і паехалі дадому.

Поўны сьпіс птушак:

Чорнагаловыя шчыгелы Carduelis carduelis : 18

Савук-луток Mergus albellus - 1 самец + 10 самак

качка-крыжанка A. platyrhynchos - каля 250

вялікі баклан Ph. carbo -1

вялікі савук Mergus merganser - каля 60

шэрая чапля Ardea cinerea - 30

вялікая белая чапля  Egretta alba -2

берасцянка Fringilla coelebs - 30

звычаная стрынатка Emberiza citrinella - 6

лебедзь-шыпун C.olor - 3 дарослых

 

 

Каментары

biot1 (госць) - 21.01.2011 - 11:13

У меня вопрос: различаются ли самцы и самки у молодых лутков этого года рождения? Почему-то количество самок всегда намного превышает количество самцов лутков во всех отчетах. Нет ли ошибки в учете? Возможно, лучше писать молодые птицы/самки?

biot, па Мullarney et al. у маладых самцоў ужо ў кастрычніку (!) выразны белы чуб і белая шыя і грудзі. Гэтыя рысы павінны быць добра заўважныя здалёк. Усе 10 самак, якія там плавалі, былі аднолькавымі і без гэтых рысаў.

Самкі і самцы могуць зімаваць у розных месцах, ці пераважна ў розных месцах. Думаю, што Ох-Фогель дапіша троху іншыя суаадносіны і іншыя віды, якія ён адзначыў там з раніцы.

Да, В этот же день, но рано утром из лутков было 4 самца и 4 самки. Ещё помимо крохалей, крякв и др, на одном из прудов плавало более 150 гоголей, но при первом же шухере все они безвозвратно улетели на Неман. А ещё на одном из прудов (тот, из которого вода вытекает в самый большой пруд) одновременно кричали 2 пастушка.

22/01/11 тут же, всё без значительных изменений, только из лутков был только 1 самец, и ББЦ тоже только 1. Утром в том же месте видел туже длиннохвостую синицу европ. подвида.

Вечером на 3-й пруд (если считать от дороги) снизошёл с небес вот такой лебедь:

И я того же мнения. Было уже довольно темно. Я глянул издалека  в бинокль и был уверен, что кликун. Попробовал подойти, птица стала отплывать, надо было уже уезжать, и я щёлкнул раз метров со 100, а фотку счас глянул и засомневался... теперь жалею, что не подходил ближе.

Ого- малы лебедзь! Чаму шыя ад клікуна? Яна нармальнай даўжыні для малага - калі яны выглядаюць небяспеку яны падымаюць галаву. Віншую з малым лебедзем!!!

 

Сёньня, пасьля паведамленьня пра малага лебедзя, Мікалай Іванавіч Гулінскі быў на сажалках Азоту: атрымалася сфатаграфаваць малага лебедзя, але блізка не пасьпеў падыйсьці - шыпуны прагналі яго і ён паляцеў у бок Нёману.

Яшчэ былі 5 малыхкоўраў, каля 50 вялікіх савукоў, 2 самцы і самка савукоў-луткоў і каля 20 гагалей і каля 15 шэрых чапляў. Крыжанак ён не падлічваў.

ха-ха-ха...   Согнали шипуны. 3 дня плавали дружно, а тут, именно когда появился человек с фотоаппаратом, его согнали шипуны.