Запрашаем на канферэнцыю АПБ у Гродна

Гродзенскае абласное аддзяленне грамадcкай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) шчыра запрашае ўсіх, хто любіць назіраць, вывучаць і ахоўваць птушак і дзікую прыроду на сваю канферэнцыю, якая прысвечана сёлета 225-годдзю нашага земляка і заснавальніка беларускай арніталогіі графа Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853). Канферэнцыя будзе адбывацца на працягу суботы-нядзелі 26 і 27 лютага 2011 г.

З падрабязнай праграмай можна азнаёміцца ніжэй.

Праграма адкрытай канферэнцыі “Мы і птушкі”, прысвечанай 225-годдзю заснавальніка беларускай арніталогіі Канстанціна Тызенгаўза (1786-1853)   Уваход і ўдзел у канферэнцыі вольны і бясплатны для ўсіх! Гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна   26 лютага, субота
9.00-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў
10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі.
10.10-10.35 “Канстанцін Тызенгаўз вачыма гісторыка” – д-р Іосіф Зямчонак(Варшава, Польшча)
10.35-11.00 “У Налібоцкай пушчы"– д.б.н. Васілій Грычык (Мінск)
11.00-11.25 “Гісторыя знікнення і планы па рэінтрадукцыі вандроўнага сокала ў Беларусі” – Аляксандр Вінчэўскі (Мінск)
11.30-12.30 Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі Птушкі году з завязанымі вачыма.
Майстар-клас “Што трэба, каб птушкі занялі зробленую Вамі дуплянку” – Дзяніс Кіцель (Мінск)
Майстар-клас “Як фатаграфаваць птушак” – Мікалай Гулінскі (Гродна)
12.30-13.00                           Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
13.00-13.30 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2010 год і план дзейнасці аддзялення на 2011 год.
Узнагароджанне пераможцаў абласнога этапу конкурсу на лепшую выяўленчую работу “Звычайная пустальга – Птушка 2010 году”.
13.30.-14.00 “Falsterbo – месца пралёту сотняў тысяч птушак і прылёту тысяч людзей” – Lennart Carlsson (Швецыя)
14.00-15.00                   Перапынак на АБЕД.
15.00-15.30. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў у абласных конкурсах і намінацыях:
“Лепшыя фотаздымкi году”, “Лепшы артыкул у бюлетэні “Кабец”, “Лепшы арганізатар сустрэч сябраў АПБ з Гарадзеншчыны”, “Лепшыя журналісты” ды іншых.
15.30-15.55 “Гісторыя і сённяшні дзень Тэрыторыі, важнай для птушак “Выганашчанскае”.” – к.б.н. Мікалай Чэркас (Брэст)
15.55-16.10 Слайд-шоў “Птушкі Гарадзеншчыны” – Дзьмітры Якубовіч, Мікалай Гулінскі, Георгій Гулеўскі
16.10 -16.30                                             Перапынак на каву і гарбату
16.30-17.10 Навукова-папулярны беларускі фільм “Рака жыцця”.
– прадстаўляе рэжысёр Ігар Бышнёў (Домжарыцы)
17.10-17.35 “Бёдуотч з махараджай, або назіранні за птушкамі ў Індыі” – Дзьмітры Вінчэўскі (Гродна)
17.35-18.00 “Пустальга он-лайн – як гэта было ў Гродна“ – Віталь Гуменны, Яўген Сліж (Гродна)
18.00-18.10                                     Падвядзенне вынікаў канферэнцыі.

19.00-23.00 Урачыстая вячэра для паўналетніх сябраў АПБ і гасцей канферэнцыі. Кошт - 35.000 руб.
  У праграме магчымыя змены – сачыце ў Сеціве на www.birdwatch.by      Перад пачаткам канферэнцыі будзе адкрыта выстава конкурсных фотаздымкаў “Нашы птушкі-2011”
 Ўсе ўдзельнікі канферэнцыі змогуць прагаласаваць за пяць найлепшых здымкаў птушак, зробленых гарадзенскімі фотамастакамі ў 2010 г. і набыць фотаздымкі з мінулагодняй фотавыставы фарматам 20х30 см за 7.000 руб. за шт., а таксама выбраць тры найлепшых артыкулы з Гродзенскага абласнога бюлетэня АПБ “Кабец”. Абраныя такім чынам аўтары трох найлепшых фотаздымкаў і артыкулаў атрымаюць каштоўныя прызы пад час канферэнцыі.
  КАНТАКТ з АРГКАМІТЭТАМ: Дзьмітры Вінчэўскі: тэл. (0152) 730-118, маб. +375-336-887589 , Э-пошта: harrier@tut.by
Віталь Гуменны: маб. +375-292- 842391, Э-пошта: calamita@mail.ru     
Для іншагародніх магчымы бясплатны начлег у сябраў АПБ з Горадні – звязвайцеся з намі загадзя ! Калі ў Вас ёсьць магчымасьць і жаданьне дапамагчы ў арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, звязвайцеся з аргкамітэтам!   Пад час канферэнцыі можна будзе набыць або замовіць:
майкі-саколкі з белай сініцай на лога Birdwatch.by і іншыя, палявыя вызначальнікі “Птушкі Еўропы” (Варшава, ПВН, 2000) на беларускай мове, найлепшы палявы вызначальнік на ангельскай мове “Collins Bird guide” 2nd edition, 2009; відэавызначальнік на 2х DVD “Птушкі Беларусі.” з кароткімі фільмікамі для вызначэння, Беларускія арніталагічныя бюлетэні “Subbuteo” за розныя гады, кнігі, часопісы, календары, налепкі, відэафільмы, паштоўкі, кубкі ды іншую прадукцыю пра птушак або з іх выявамі.
Пад час канферэнцыі можна заплаціць сяброўскія складкі за 2011 год ці далучыцца да сябраў АПБ, пакуль памер сяброўскіх складак не павялічыўся (асабістая – 10.000 руб., сямейная – 11.000 руб., ільготная (школьнікі, студэнты і інш.) – 7.000 руб., Клуб “Рэдкая птушка” – 15.000 руб.)
  Канферэнцыя адбудзецца  ў актавай залі гімназіі №1 імя акадэміка Я.Карскага г.Гродна – адрас: праспект Янкі Купалы, 82 Праезд да  прып. “Гасцініца “Турыст”, далей перайсці дарогу і ісці прыкладна 5 хвілін у бок лесапарку Румлёва (гл. схему ніжэй).
Ад чыгуначнага вакзалу да Савецкай плошчы на аўт. №№3 і 14, далей аўт.№ 1 або трал.№9
Ад прыпынку “Абласная філармонія” аўт. № 1 і любыя тралейбусы (№№ 8, 9, 12).
Ад Аўтавакзалу аўт. №1.
З усіх прыпынкаў магчымы даезд маршрутнымі таксі (кошт 1200 руб.).
 


27 лютага, нядзеля
10.30-15.00. Паездка на аўтобусе на незамярзаючыя ачышчальныя сажалкі ВА” Гродна-Азот” у в.Беражаны. Пасля экскурсіі – смажаныя каўбаскі. Ад’езд у 10.30 ад Абласной філармоніі. Паездка і абед для сябраў АПБ бясплатныя. Залог у 5 тысяч будзе вяртацца пад час паездкі. Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі. Экскурсія будзе адбывацца ў малых групах пад кіраўніцтвам дасведчаных бёдуотчараў з трубамі.
Чакаем Вас !  

На здымку - дарослыя гаспадары і госці канферэнцыі ў 2010 годзе перад пачаткам урачыстай вячэры.

 

Comments