Яркае сонца і мяккае журчаньне вады ўздоўж дарог клікала на бёдуотч. Тым больш гэта быў Першы дзень вясны! Ў горадзе ва ўсю сьпяваюць вялікія і сінія сініцы, а таксама крычаць каўкі і вароны. Апошнія пачалі паднаўляць гняздо перад маімі вокнамі яшчэ ў сярэдзіне лютага. Таму - наперад, да птушак!
Пачаў я шпацыр каля маста праз Ласасянку. У нядзелю мы невялікай кампаніяй па абедзе спрабавалі ўбачыць на гэтай рэчцы аляпку, аднак прыпынкі і невялікія шпацыры ў двух месцах уздоўж ракі каля вдсх Юбілейнае нічога не далі. Таму ўбачыць гэтую птушку бліжэй да вусьця я амаль не спадзяваўся.
За мастом амаль не было незамёрзлай вады, аднак там перабіралася дзе ўплаў, дзе па ільду пара крыжанак.
Вада моцна паднялася і затапіла ўсю пойму. Тое, што зьверху быў моцны лёд дазволіла дзе-нідзе не абыходзіць раку па пагорках, а прайсці па льду.
Перад мастом плавалі 2 самкі вялікага савука і праляцелі яшчэ некалькі крыжанак.
Як аказалася трошкі пазьней, Нёман быў пад лёдам увесь, так што вадаплаўныя птушкі мелі невялікі выбар - або Ласасянка, або ачышчальныя сажалкі Азота, дзе вада ніколі не замярзае.
Дайшоўшы да перашга млына, я павярнуў да Нёмана. Пра гэта глядзі наступнае назіраньне.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
hi-astacus - 03.03.2011 - 02:22
а аляпкі так і не было,,
а аляпкі так і не было,, что-то в этом году она нас облетела,, жаль
Harrier - 03.03.2011 - 11:20
In reply to а аляпкі так і не было,, by hi-astacus
Наколькі я ведаю, ў сьнежні
Наколькі я ведаю, ў сьнежні 2010 Ласасянку 3 разы прайшлі ад Юбілейнага да вусьця. А ў 2011 годзе пакуль ніхто ні разу гэтага не зрабіў. Ласасянка даволі працяглая рэчка, а яшчэ ж Татарка з яе млынамі ёсьць. Таму (проста) ніхто добра не шукаў.
hi-astacus - 11.03.2011 - 19:02
зразумела, дзякуй хацеў бы
зразумела, дзякуй
хацеў бы паглядзець на яе