Дык што ж ядуць шпакі?

У папярэднім назіраньні я далучыў кадр з фільміка са шпаком, які трымае нешта незразумелае ў дзюбе. Тут дадаю больш здымкаў, каб было лягчэй вызначыць - што ж гэта? Загадзя дзякую за камэнтары-здагадкі.

Фотаздымкі

Каментары

Шпак сядзеў недалёка ад гнязда, з якога аралі галодныя птушаняты. Напэўна, ім аддаў.

Калі не жывёльнага паходжаньня, дык чаму чырвонае?

АV (госць) - 03.06.2009 - 11:47

птенцов они кормят только животным кормом - это длинные гусеницы типа пядениц, почему красноватые ? - вид не знаю. Вообще-то скворцы чаще с земли добычу собирают.

а может это просто строительный материал? Те же сережки? Птенцы точно были? Интересно скворцовые подновляют гнездо с птенцами?

Harrier - 04.06.2009 - 11:58

In reply to by АV (госць)

Птушаняты былі і аралі з дзіркі пад дахам. Для мяне гэта найбольш падобнае на ўнутранасьці ад раздаўленага/разьбітага смаўжа (цёмная частка і нешта доўгае і тонкае (і засохлае?), падобнае на дажджавых чарвей. Але белыя канцы, якія выступаюць з чырвонага нагадваюць костку або пазуры лапы - напрыклад, жабы. Але чаму яна без скуры (бо чырвоная)?.