Сення гуляў па парку,які знаходзіцца ў Кобрыне. Шмат ужо пытанняў узнікала на конт нашых гракоў . Не аднойчы дрэвы,дзе гнездаваліся яны спільваліся.
Калі я яшчэ хадзіў у садок , і па дарозе не раз бачыў мертвых птушанят каля зрэзанных дрэў . Таксама гракаў стралялі.
Але сення я пачуў крык , які разносіўся на ўвесь парк. Я спачатку не мог зразумець , што гэта , яле калі падыйшоў бліжэй то ўбачыў сістэму " Антыграк " . Гэта я яе так назваў. Яны ўключалі запісы трывожнык крыкаў каб адпужваць птушак, каб не гнездавалі там.
Таксама пад дахам ў краме я бачыў вывешваюць мертвых свіргулей . Гэта па іхняму не шкодзіць эстэтычнаму выгляду гэтэга будынка. Можна што небудзь зрабіць,каб яны гэтага не рабілі ? Дзякуй.
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 17.03.2011 - 22:26
Думаю, што варта
Думаю, што варта сфатаграфаваць і здымкі даслаць у абласную інспекцыю з пытаньнем законнасьці такіх дзеяньняў і з копіяй у Пракуратуру. Адрасы можна даведацца ў Сеціве.
Яны самі дашлюць у адпаведную раённую, але будуць трымаць "на кантроле", бо раённая інспекцыя павінна будзе адказваць табе і абласной інспекцыі.
Яшчэ варта паведаміць пра гэта ў мясцовую газету ці іншыя СМІ.
aв (госць) - 17.03.2011 - 22:36
In reply to Думаю, што варта by Harrier
Антыграк - лучше чем стрельба