Чэшскія арнітолагі просяць аб дапамозе + фота

Ці зможам мы дапамагчы чэшскім калегам і ўбачыць гракоў і кавак, акальцаваных на зімоўцы ў Чэхіі каляровымі пластыкавымі кольцамі?

 На тэрыторыі горада Пардубіцы (Усходняя Чэхія) на працягу многіх гадоў знаходзіцца адно з самых вялікіх у Чэхіі месцаў зімоўкі гракоў і кавак. Штогод тут зімуюць каля 40 тысяч гэтых птушак, якія прылятаюць туды з паўночна-ўсходніх краін Еўропы. У самім горадзе і недалёка ад яго з 1982 году гэтых птушак даследуе Йіржы Чэсак (Jiříh Česák), а з 1999 году гняздуючых і зімуючых у Пардубіцах кавак вывучае Святлана Вранава (Svetlanа Vránovа). Адным з метадаў даследавання міграцый, працягласці жыцця і іншых цікавых момантаў для птушак абодвух відаў з’яўляецца іх адлоў і кальцаванне, ў тым ліку адмысловымі пластыкавымі кольцамі.

 Пачынаючы з зімы 1982-83 гг. на працягу лістапада-сакавіка штогод птушак адлоўліваюць адмысловымі пасткамі. Месца адлову пастаяннае штогод і знаходзіцца каля вёскі Рабы (Raby), 4 км на поўнач ад г.Пардубіцы (геаграфічныя каардынаты 50°05' N 15°49' E, 220 м над узроўнем мора).

 На працягу 28 год атрымалася акальцаваць ужо 17 573 гракоў. (У невялікай колькасці трапляюць у пасткі і птушкі іншых відаў.)

За гэты час было атрымана інфармацыя аб 117 птушках з па-за Чэхіі (0,7% ад колькасці акальцаваных):

з Польшчы аб 32 птушках

з Беларусіаб 22

з Расіі – 22

з Германіі – 17

з Францыі – 11

з Украіны – 9

з Венгрыі – 3

з Аўстрыі – 1.

Каб павялічыць колькасць назіранняў акальцаваных птушак, з 2010 году пачалося кальцаванне гракоў у дадатак да звычайных металічных арніталагічных кольцаў яшчэ і жоўтымі пластыкавымі кольцамі, на якіх нанесеная камбінацыя з чорнай літары і лічбаў. А ў кавак пластыкавыя кольцы зялёнага колеру.З-за таго, што гэтыя камбінацыі індывідуальныя для кожнай птушкі, важна па магчымасці запісаць іх дакладна.

Калі ёсць магчымасць, варта зрабіць здымак правай нагі з пластыкавым кальцом, а таксама прачытаць ці сфатаграфаваць металічнае кальцо на левай – гэта дазволіць пацвердзіць дакладнасць ідэнтыфікацыі птушкі, калі надпіс на пластыкавым кальцы немагчыма цалкам прачытаць.

Калі ў Вас атрымалася толькі заўважыць, што грак ці каўка маюць каляровае пластыкавае кальцо, але няма магчымасці прачытаць ці сфатаграфаваць яго на птушцы, калі ласка, патэлефануйце ці напішыце дату і месца, дзе Вы бачылі птушку Дзьмітрыю Вінчэўскаму (маб. тэл. +375 336 887589 (мтс), электронная пошта Harrier@tut.by ), і арнітолагі пастараюцца прыехаць і прачытаць інфармацыю на кальцы з дапамогай адмысловай оптыкі.

Уся атрыманая інфармацыя будзе перададзеная нашым чэшскім калегам, а людзі, якія дапамаглі яе атрымаць, даведаюцца калі былі акальцаваныя “іх” птушкі, на якой адлегласці ад месца кальцавання (і зімоўкі) яны апынуліся і іншыя цікавыя моманты птушынага жыцця.

Пра сам праект больш можна прачытаць на адмысловай старонцы на сайце www.cr-birding.be

  

Ніжэй прыведзеныя рэгістрацыі акальцаваных у Чэхіі птушак, атрыманыя з Беларусі: 

 1.Тут і далей: дата кальцавання і месца і дата рэгістрацыі ў Беларусі з каардынатамі

    04.12.1984 Ráby, Pardubice (J. Česák)       50.05N 15.49E

                                  14.05.1985 Столінскі раён, Брэсцкая вобл.          51.51N 26.56E

 2. 24.01.1985 Ráby, Pardubice (J. Česák)       50.05N 15.49E

                                  06.1986 Магілёў                   54.14N 30.27E

3. 27.11.1989 Ráby, Pardubice (J. Česák)       50.05N 15.49E

                                  15.07.1994 Кобрын           52.12N 24.21E

 4. 01.01.1990 Ráby, Pardubice (J. Česák)         50.05N 15.49E

                                 15.09.1999 Маладзельчыцы, Брэсцкая вобл. 52.07N 26.06E

 5. 27.01.1990 Ráby, Pardubice (J. Česák)         50.05N 15.49E

                                 05.08.1994 Драгічынскі р-н, Брэсцкая вобл    52.11N 25.08E

6. 15.12.1990 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 01.05.1991 Раманава, Віцебская вобл..     55.12N 30.10E

7. 01.01.1991 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                18.03.1992 Брылі Арэса                54.30N 30.20E

8. 06.01.1991 Ráby, Pardubice (J. Česák)         50.05N 15.49E

                                03.07.2004 Антонаўка, Гомельская вобл.   54.33N 30.46E

9. 30.12.1992 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                30.06.1999 Іванава, Брэсцкая вобл           52.09N 25.31E

10. 08.01.1993 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05.N 15.49E

                                00.09.1994 Дуброўна, Віцебская вобл.      54.33N 30.40E

11. 05.01.1995 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05.N 15.49E

                                15.12.1997 Клічаўскі р-н, Магілёўская вобл.         53.29N    29.21E

12. 05.01.1995 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                15.05.1997 Доржы, Лідскі р-н Гродзенская вобл.  53.53.N 25.17E

13. 05.01.1995 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 15.11.1997 Пінскі р-н, Брэсцкая вобл             52.10N 26.14E

14. 25.11.1998 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 20.04.2005 Гарадзішчы, Брэсцкая вобл                  52.50N 25.57E

15. 19.11.1999 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 15.04.2008 Рагачоў, Гомельская вобл.         53.04n 30.06E

16. 11.01.2000 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 05.11.2003 Брэсцкі раён                             52.08N 23.34Е

17. 09.01.2001 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05n 15.49E

                                 19.10.2003 Малашковічы, Гомельская вобл.     53.06n 30.26E

18. 11.01.2001 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 15.05 2001 Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобл 52.11N 24.00E

19. 13.01.2002 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                  15.07.2008 Калінкавічы, Гомельская вобл      52.08N 29.20E

20. 27.02.2004 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 25.03 2005 Гатаўка, Гродзенская вобл.   54.06N 24.51E

21. 26.11.2004 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 16.04.2006 Магілёў                      53.54N 30.20E

22. 21.02.2005 Ráby, Pardubice (J. Česák)          50.05N 15.49E

                                 01.05.2008 Быхаў          53.31N 30.15E

Падкрэсленая інфармацыя хутчэй за ўсё ад птушак, якія гнездавалі ў гэтых месцах.

 Таксама дзякуючы кальцаванню вядома, што гракі з Беларусі зімуюць і ў Германіі. Пры чым на Гарадзеншчыне гнездаваў самы стары вядомы для нашай краіны прадстаўнік гэтага віду. І калі большасць гракоў не жыве больш за 5 год, толькі некаторыя дажываюць да 10ці гадовага ўзросту, то птушка, акальцаваная на зімоўцы ў Германіі 16.01.1987 г. у рэгіёне Браўншвейг на другім годзе жыцця была знойдзена мёртвай пад гнездавой калоніяй на адлегласці 1072 км ад месца кальцавання ў г.Смаргонь 01.07.2006 г.

Такім чынам, гэты грак-доўгажыхар пражыў 21 год!

 Дзякуем Беларускаму і Чэшскаму цэнтрам кальцавання птушак, а таксама асабіста Аляксандру Ясевічу і Тацяне Паўлюшчык за прадстаўленую інфармацыю, выкарыстаную пры падрыхтоўцы артыкула.

На здымку – Так у руках выглядаюць кольцы на грака. 

Йіржы Чэсак (Jiří Česák), Святлана Вранава і Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

Фотаздымкі Йіржы Чэсака

На гэтую тэму:

Зімовыя месцы начлегу кавак і гракоў у Чэхіі

Comments

biot1 (госць) - 26.03.2011 - 18:11

Светлана Вранова! Если Вам интересно и нужно, я могу сфотографировать и переслать Вам грача с чешских кольцом, про которого идет упоминание в статье (найденный в Брестском районе). Этот грач экспонируется в Областном краеведческом музее г. Бреста в секции "Родная природа". По поводу грачей, мне самому интересно, откуда у нас появляются птицы. В прошлом году я окольцевал около 50 птенцов в колониях по Малоритскому району (самый юго-запад Беларуси). Всегда обращаю внимание на их ножки! ;-) Пока не видно ни ваших, ни моих...

Аб вялікім кальцаванню найпрыгажэйшых :-) птушак у чэскіх Пардубіцах з удзелам Дзяніса Кітела можаце чытаць па-чэшску тут, па-ангельску тут.