Самка пустальгі (Falco tinnunculus), якая у мінулым годзе пад час галасаваньня на нашым сайце атрымала імя Алена сядзіць на крыжы, якія трымае Сьвятая Алена. Ў чаканьні самца са здабычай самка сядае на розныя выступы касьцёла, ў тым ліку часам і на крыж сваёй абаронцы.
Бернардынскі касьцёл, Горадня. Гняздо сокалаў знаходзіцца ў нішы за статуяй Сьв.Алены.
02-04-2011.
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
yanat - 04.04.2011 - 17:18
04.04 около 8.30, на
04.04 около 8.30, на касцеле былі добра бачны 3 пустальгі. Усе яны заляталі ў нішу за статуяй, але, здаецца, адну птушку адтуль адразу прагналі. Можа там ужо не адна пара? А камеру ўсталявалі?
Harrier - 04.04.2011 - 17:25
In reply to 04.04 около 8.30, на by yanat
Так, камера нават падключана
Так, камера нават падключана і працуе, але я ўчора не мог атрымаць з яе відэапаток. Паспрабую сёньня. Аб выніках напішу.
Harrier - 04.04.2011 - 18:04
In reply to Так, камера нават падключана by Harrier
Цяпер падключыўся, на гняздзе
Цяпер падключыўся, на гняздзе нікога няма:
Harrier - 04.04.2011 - 18:49
In reply to Цяпер падключыўся, на гняздзе by Harrier
У В-ве ў вандроўных сокалаў
У В-ве ў вандроўных сокалаў 02-04 з'явілася другое яйка:
http://webcam.peregrinus.pl/warszawa-pkin-podglad-z-warszawy
Harrier - 04.04.2011 - 21:19
In reply to У В-ве ў вандроўных сокалаў by Harrier
Не так даўно купіў нямецкае
Не так даўно купіў нямецкае віно "Пустальга". Праўда, намалёваны на этыкетцы нехта ціпа сьвіргуля, але віно за такія грошы добрае.
_sashok_ - 05.04.2011 - 09:46
In reply to Цяпер падключыўся, на гняздзе by Harrier
Ці пабачым у гэтым годзе этэр
Ці пабачым у гэтым годзе этэр з Гродна?
Harrier - 05.04.2011 - 10:27
In reply to Ці пабачым у гэтым годзе этэр by _sashok_
Як мінімум будуць фільмікі з
Як мінімум будуць фільмікі з самымі цікавымі момантамі - як і ў мінулым годзе.
На гняздзе цяпер нікога няма:
_sashok_ - 05.04.2011 - 11:10
In reply to Як мінімум будуць фільмікі з by Harrier
а з Брэстам што?
а з Брэстам што?
Harrier - 05.04.2011 - 11:35
In reply to а з Брэстам што? by _sashok_
Падаецца, што дамовіліся з
Падаецца, што дамовіліся з ЭЛНЕТам пра тэхнічную падтрымку, будуць падключаць на гэтым тыдні камеру.
На гарадзенскім гняздзе упершыню сёлета ўбачыў самку Алену:
Запісаў 2 невялікіх фільміка. Пастараюся ўвечары выкласьці ў Нашы назіраньні.
З пачаткам сезону назіраньняў за пустальгой!
Harrier - 05.04.2011 - 12:39
In reply to Падаецца, што дамовіліся з by Harrier
Каля 12:30 на гняздо прыляцеў
Каля 12:30 на гняздо прыляцеў самец Стэфан, трошкі пакорпаўся ў гнездавой ямцы і адляцеў.
Увечары будзе фільмік у Нашых назіраньнях.
Ананім (госць) - 05.04.2011 - 22:47
In reply to Каля 12:30 на гняздо прыляцеў by Harrier
Слухайце, я амаль нічога не
Harrier - 05.04.2011 - 23:02
In reply to Слухайце, я амаль нічога не by Ананім (госць)
2Ананім Звычайна калі ў
2Ананім
Звычайна калі ў пустальгі (ды іншых дарослых птушак) гнездаваньне адбываецца пасьпяхова, яны вяртаюцца і займаюць тую самую гнездавую тэрыторыю. Зразумела, што для гэтых самца і самкі гэта ўмоўна. (Каб не называць іх яшчэ раз:) Калі б яны былі пазначаны каляровымі кольцамі, можна было б іх адрозьніваць ад іншых дарослых пустэльгаў. Але кольцаў няма. Таму ўмоўна лічым, што з вялікай імавернасьцю гэта Алена і Стэфан.