Прыехаў дадому ў Маларыту. Сення здаваў экзамен, праз некалькі дзен зноў тое самае, таму глядзець на птушак атрымоўваецца не вельмі часта і часцей запланавана, чым выпадкова. Калі ж сустрэчы загадзя не плануеш, усе значна цікавей!
Не гледзячы на тое, што зараз летняя пара, я такі умудрыўся захварэць і зараз размаўляю “праз нос”, тэмпературу (напэўна, няма такога слова ў беларускай мове, прабачце!), вяду бойку з галаўным болем і ў вогуле адчуванне не з лепшых, якія мне давадзілася адчуваць...
Калі хварэеш, дактары прапануюць бываць больш на свежым паветры. Вось я і выйшаў прайсцісь... Толькі што скончылася навальніца і я вырашыў, што водор азону паспрыяе майму хутчэйшаму выздараўленню.
Як бы гэта не гучала, але я ішоў у бок старых могілак... Цікавае гэта месца... Адно з старэйшых у Маларыце. Тут растуць шматвекавыя дубы і заўседы шмат птушак.
Самымі цікавымі і таямнічымі жыхарамі могілак з’яўляюцца совы... Калісьці ў дзяцінстве я верыў, што гэта былі пугачы, калі ж пазнаеміўся з арнітолагамі, то яны сказалі мне, што гэта звычайныя вушастыя совы. Вось так і руйнуюцца дзіцячыя мары...
Калі я пабачыў у Беларусі і пугача, і амаль усіх астатніх соў, прыйшлося мірыцца. Так, на маларыцкіх могілках увесь час жылі вушастыя совы.
Кожны год с той пары я шукаю тут іх гнезды. І знаходзіў усяго два разы, у старым гнязде грака і ворана. Увесь астатній час яны выводзілі птушанят без майго прамога ўдзелу.
Гэтым вечарам я ішоў, размаўляў с кімсці па тэлефоне і пачуў знаемы піск (напэўна, не памылюся, калі напішу “піск, знаемы з дзяцінства”). Гэта былі птушаняты соў. За гады майго існавання ў Маларыце месным жыхарам прыйшлося шмат бачыць дзіўнага і неаб’ясняльнага, таму і на гэты раз я вырашыў не губляць дарма час і проста пайшоў напрамкі праз чыісці агароды і падворкі на голас птушанят.
А тыя і не хаваліся. Канешне, больш інтрыгуючым быў бы мамент, калі б я абыскаўся іх на працягу некалікіх гадзін, увесь перамазаўся і вымак... Але... гэтага не было. Я проста выйшаў да адзінокай бярозы і пабачыў тры мурзатыя пухнатыя корчыкі, якія вярцелі галовамі, крыўляліся, пішчалі. Яшчэ адзін сядзеў на верхавіне яблыні ў суседскім садзе. Непадалек на антэне сядзела іх мама і пры маім прыбліжэнні (а стаць я вырашыў непасрэдна пад імі) стала шыпець і варчаць. І тут, не хвалюючыся ўвогуле аніяк, прыляцеў самец з кормам у кіпцюрах, сеў каля самага галоднага напэўна птушаня, схапіў корм клювам і перадаў яго малому. Той адразу схапіў грызуна нейкага (штосьці маленькае, але доўкахвостае, напэўна, дамовая мыша), пагумоляў яго ў клюве, потым пераклаў у кіпцюры і пераляцеў на суседняе дрэва.
Я стаяў у нейкім захапленні. Па-першае, было яшчэ значна святло, а самец ужо прыляцеў з кормам, па-другое, ен носіць яго у кіпцюрах, па-трэцяе, я такое назіраў упершыню...
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
АV (госць) - 11.06.2009 - 00:46
цікавыя расказ і фотка.
Harrier - 11.06.2009 - 00:53
In reply to цікавыя расказ і фотка. by АV (госць)
Сапраўды, цікавы расповед. І
Сапраўды, цікавы расповед. І назва назіраньня вясёлая :)
АV (госць) - 11.06.2009 - 11:14
In reply to Сапраўды, цікавы расповед. І by Harrier
А магло быць: Бёдуотчынг на
biot - 11.06.2009 - 05:57
In reply to цікавыя расказ і фотка. by АV (госць)
Дзякуй за каментар.
Дзякуй за каментар. Фатаграфаваў у прошлым годзе. Самец прыляцеў у 22 гадзіны.
АV (госць) - 11.06.2009 - 10:31
In reply to Дзякуй за каментар. by biot
так не вельмі рана...Ноч
Luna - 11.06.2009 - 23:38
In reply to так не вельмі рана...Ноч by АV (госць)
супер...мне саву увогуле
супер...мне саву увогуле бачыць яшчэ не прыходзілася.А тут такое....
Kiolk - 12.06.2009 - 00:03
In reply to супер...мне саву увогуле by Luna
У мяне такое ўражанне, што
У мяне такое ўражанне, што саву трымаюць у руках...?
biot - 12.06.2009 - 00:17
In reply to У мяне такое ўражанне, што by Kiolk
Kiolk, гэтую саву я здымаў у
Kiolk, гэтую саву я здымаў у прошлым годзе, седзячы на вышыні 10 метраў на дрэве ў весцы Ляхаўцы Маларыцкага р-на. Гэтая самка вырасціла 4 птушаняты ў старым гняздзе сарокі. А на палянцы пад дрэвам пазатым годам вывела птушанят пара чорнагаловага ерчыка. Вось такія ў нас есць месцы!
Kiolk - 12.06.2009 - 00:23
In reply to Kiolk, гэтую саву я здымаў у by biot
Дзякуй за адказ, зараз стала
Дзякуй за адказ, зараз стала ўсё зразумела...